Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Пераможцы па ахове працы

20 лютага

У Мінскім аддзяленні падвялі вынікі аглядаў- конкурсаў стану аховы працы. Спаборніцтвы праходзілі ў дзвюх намінацыях - «Стварэнне і паляпшэнне санітарна-бытавых умоў для працаўнікоў», а таксама «Паляпшэнне ўмоў працы на рабочых месцах і прывядзенне іх у адпаведнасць з патрабаваннямі гігіенічных нарматываў».

У конкурсе па стварэнню і паляпшэнню санітарна-бытавых умоў для работнікаў першае месца заняла станцыя Мінск - Пасажырскі, другое месца - станцыя Мінск-Сартавальны, трэцяе - лакаматыўнае дэпо Орша імя. К. С. Заслонава.

Пераможцам агляду-конкурсу па паляпшэнню умоў працы на рабочых месцах і прывядзенню іх у адпаведнасць з патрабаваннямі гігіенічных нарматываў стаў Мінскі вагонны ўчастак. Другое і трэцяе месцы ў гэтай намінацыі размеркаваліся паміж сталічным вагонным дэпо і маторвагонным дэпо Мінск адпаведна.

Да спісу навін за 2018 год