Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Першынство Беларускай чыгункі па лыжных гонках

12 лютага

З 9 па 11 лютага 2018 года ў горадзе Магілёў на базе Культурна-спартыўнага цэнтра РУП «Магілёўскае аддзяленне Беларускай чыгункі» адбылося першынство Беларускай чыгункі па лыжных гонках.
 
У першынстве прымалі ўдзел зборныя каманды аддзяленняў Беларускай чыгункі. Каманда Мінскага аддзялення чыгункі другі год запар у камандным першынстве заняла 1 месца. Удзельнікі зборнай каманды Мінскага аддзялення занялі наступныя месцы: сярод жанчын (старэйшыя за 35 гадоў) – 1 месца заняла Казакевіч Ірына вядучы інжынер Упраўлення Беларускай чыгункі, сярод жанчын (малодшай 35 гадоў) – 1 месца заняла Ірына Макей бухгалтар Мінскага вагоннага ўчастка, сярод мужчын (старэйшыя за 35 гадоў) – 1 месца заняў Осіпаў Аляксей машыніст-інструктар Аршанскага лакаматыўнага дэпо, сярод мужчын (малодшай 35 гадоў) – 2 месца заняў Прусаў Раман складальнік цягнікоў станцыі Багатырова.
 
Каманда УП «Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі» таксама выйграла эстафетную гонку.
Да спісу навін за 2018 год