Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Першынство Мінскага чыгуначнага вузла па міні-футболе

12 лютага

10-11 лютага 2018 года  ў спартыўнай зале Культурна-спартыунага цэнтра прайшло першынство Мінскага чыгуначнага вузла па міні-футболе. У спаборніцтвах прынялi ўдзел 12 каманд.
 
Каманды былі падзеленыя на тры групы, па чатыры ў кожнай. У фінальны раунд першынства выходзілі па адной камандзе з групы, месцы астатніх каманд вызначаліся па колькасці набраных ачкоў і розніцы забітых і прапушчаных мячоў. 
 
У выніку ў фінал спаборніцтваў выйшлі каманды лакаматыунага дэпо Мiнск, маторвагоннага дэпо Мiнск, Мiнскай дыстанцыi пуцi, якія разыгралі прызавыя месцы. У выніку фінальнай кулі ўсе каманды набралі па 3 ачкі, а месцы размяркоўваліся па розніцы мячоў. Першае месца ў першынстве вузла заняла каманда Мiнскай дыстанцыi пуцi, другое - лакаматыунага дэпо Мiнск, замкнула тройку каманда маторвагоннага дэпо Мiнск.
 
Да спісу навін за 2018 год