Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Пуцейская дынастыя Латушка

8 лютага

Чатыры пакаленні сям'і Латушка звязалі свой лёс з чыгункай. Заснавальнік Пуцейскай дынастыі - Іван Мікалаевіч, які нарадзіўся ў далёкім 1885 годзе ў вёсцы Антанова, што побач з Талачынам і добрасумленна адпрацаваў на стальной магістралі 40 гадоў. Сваю прыхільнасць і любоў да прафесіі перадаў і сваім сынам, трое з якіх гэтак жа сталі чыгуначнікамі. 
 
Старэйшы Міхаіл больш за трыццаць гадоў адпрацаваў машыністам ў сталічным лакаматыўным дэпо, стаў Ганаровым чыгуначнікам. Удастоены мноства ўзнагарод. Выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР. Яго брат Мікалай разам з бацькам працаваў манцёрам шляху. Васіль Латушка - малодшы з сыноў Івана Латушка на чыгунку прыйшоў працаваць шаснаццацігадовым хлапчуком ўслед за старэйшымі братамі і амаль 30 гадоў быў ёй адданы. Ён пакінуў пасля сябе годных прадаўжальнікаў дынастыі - сына Міхаіла, які добрасумленна працуе манцёрам шляху больш за чвэрць стагоддзя, за што удастоены мноства ўзнагарод і ўнукаў Рамана і Сцяпана, якія сёння працуюць у Барысаўскай дыстанцыі шляху. Усе іх дзяцінства непарыўна звязана з магістраллю, таму прафесію не перабіралі - гэта было даўно вызначана. Паралельна хлопцы вучацца ў Аршанскім галіновым каледжы.
 
Да спісу навін за 2018 год