Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Сэрвic вакзала станцыі Мінск - Пасажырскі

15 лютага

У чаканні цягніка на вакзале станцыі Мінск - Пасажырскі можна добра і душэўна правесці час і паслухаць віртуозную гульню піяніста і скрыпача.
 
Любы наведвальнік сэрвіс-цэнтра «Клуб СВ» у чацвер і пятніцу з шасці да дзесяці вечара можа атрымаць асалоду ад творау сусветна вядомых кампазітараў, а таксама шлягерау з кінафільмаў і сучаснымі хітамі, якія выконвае малады піяніст, выпускнік Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Максім Дарошка.
 
Музычны падарунак ўжо зрабіў уражанне на гасцей сталіцы з краін блізкага і далёкага замежжа. Але асаблівай папулярнасцю такія канцэрты карыстаюцца ў мінчан. Часам з Максімам Дарошка ў пары гуляе скрыпачка Вераніка Парфёнава - студэнтка БДАМ.
 
Стыльны і ўтульны інтэр'ер сэрвіс - цэнтра дапамагае наведвальнікам адпачыць з камфортам. Разлічана зала на 46 месцаў, усюды прысутнічае чыгуначная атрыбутыка. А тое, што сэрвіс - цэнтр «Клуб СВ» вакзала станцыі Мінск-Пасажирскi стаў іміджавым аб'ектам Беларускай чыгункі, сведчаць водгукі ў Кнізе ганаровых гасцей.
 
 
Да спісу навін за 2018 год