Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Шоу - конкурс у Оршы

23 лютага

У Аршанскім Доме культуры чыгуначнікаў адбыўся вузлаы шоу - конкурс «Карнавал кахання».
 
Па сцэнарыi, дзяўчаты і маладыя людзі, падзеленыя на 8 каманд павінны былі прадстаўляць сябе падарожнікамі, якія з'ехалі па розных краінах у пошуках сваёй другой палоўкі. Адны «адправіліся» у краіны Паўднёвай і Паўночнай Амерыкі, іншыя «з'ехалі» у Афрыку, трэція «завіталі» да бліжэйшых суседзяў. Фантазіі і прадпрымальнасці удзельнікаў можна было толькі пазайздросціць.
 
Падтрымаць святочную атмасферу дапамагалі юныя артысты ўзорнага ансамбля танца «ВI-ЗА-ВI» і ўзорнага цыркавога калектыву «Феерыя».
 
Пераможцам «Карнавала кахання» стала зборная рэльсазварачнага по- язда № 10. Лепшымі артыстамі шоу-конкурсу прызнаны Вера Сiмуцiна (вагоннае дэпо) і Альберт Кржэчковскi (рэльсазварачны цягнік № 10).
 
Да спісу навін за 2018 год