Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Турнір па боўлінгу

13 лютага

У адным з найбуйнейшых гандлёва - забаўляльных цэнтраў Мінска прайшоў турнір па боўлінгу сярод падраздзяленняў Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі. У турніры спаборнічалі 19 каманд. У кожнай камандзе па чатыры мужчыны і жанчыны.
Пераможцам турніру стала каманда апарата Мінскага аддзялення. Другое месца дасталася зборнай сталічнага вагоннага дэпо. Замкнула тройку прызёраў каманда маторвагоннага дэпо Мінск.
 
Па выніках турніру, камандам, якія занялі прызавыя месцы, былі ўручаны дыпломы і памятныя падарункі.
 
Да спісу навін за 2018 год