Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

У мэтах прафілактыкі

12 лютага

Тэматычнае мерапрыемства, прысвечанае прафілактыцы дзіцячага траўматызму на чыгунцы, прайшло ў сярэдняй школе № 67 г. Мінска. У мерапрыемстве прынялi ўдзел старшы інструктар Мінскага атрада ваенізаванай аховы Аляксандр Басаў, намеснік начальніка стралковай каманды на станцыі Мінск Віктар Доўнар, кіраўнік дзіцячай чыгункі Валерый Савіч.
 
Дзецям былі прадстаўлены вясёлыя пазнавальныя мультфільмы, відэаролікі і фільмы, інфармацыйныя брашуры і ўлёткі. Падобныя акцыі праводзяцца рэгулярна. Вельмі ўважліва і захоплена глядзелі ролікі вучні 1 класа і бурна абмяркоўвалі наступствы парушэнняў патрабаванняў бяспекі на стальной магістралі. Больш паглыблена дадзеную тэму прадстаўнікі чыгункі разглядзелі з вучнямі 4 і 5 класаў. Непрыхаваную цікавасць у школьнікаў выклікаў фільм пра прафілактыку дзіцячага траўматызму на Беларускай чыгунцы, падрыхтаваны выхаванцамі малой Беларускай.
 
Замацаваць веды дзецям дапамогуць падораныя брашуры і ўлёткі. Дзяцей, зацікаўленых гэтай тэмай, запрасілі ў гурток «Юный чыгуначнік»
 
Да спісу навін за 2018 год