Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Выгода і камфорт станцыі Мінск-Паўднёвы

26 лютага

Працаўнікі Мінскай дыстанцыі грамадзянскіх збудаванняў правядуць бягучы рамонт ва ўсіх кабінетах і падсобных памяшканнях станцыі Мінск - Паўднёвы. На падлогу часткова уложаць керамагранiтную плітку, часткова - лінолеум. Сцены накрыюць дэкаратыўнай тынкоўкай, змантуюць падвесныя столі. У санвузлах цалкам заменяць сантэхніку, ўсталююць бойлеры для падагрэву вады.

Працы на аб'екце праводзяцца паэтапна. Абнаўлення чакаюць памяшкання сувязістаў, рэвізора па бяспецы руху цягнікоў, прыёмаздатчыкау грузу і багажу, начальніка станцыі.

Задача будаўнікоў - стварыць максімальна камфортныя ўмовы для працы і адпачынку работнікаў станцыі Мінск-Паўднёвы.

Рамонт плануецца завяршыць вясной.

Да спісу навін за 2018 год