Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Адборачныя спаборніцтвы Мінскага аддзялення чыгункі па плаванні і гіравым спорце

23 красавіка

21 красавіка 2018 года ў спарткомплексе Культурна-спартыўнага цэнтра УП «Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі» прайшлі адборачныя спаборніцтвы Мінскага аддзялення чыгункі па плаванні і гіравым спорце.
 
У спаборніцтвах па плаванні прымалі ўдзел каманды 16 арганізацый Мінскага аддзялення чыгункі і арганізацый дарогі, якія знаходзяцца на Мінскім чыгуначным вузле. Пераможцам спаборніцтваў стала каманда Мінскага вагоннага ўчастка, другое месца заняла каманда Транспартна – лагістычнага цэнтра, трэцяе месца каманда Аршанскага лакаматыўнага дэпо. 
У спаборніцтвах па гіравым спорце прыняло ўдзел 17 каманд . Першае месца заняла каманда Аршанскага лакаматыўнага дэпо. Другое месца Маторвагоннае дэпо. Трэцяе месца заняла каманда Мінскага вагонарамонтнага завода.
Да спісу навін за 2018 год