Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Пасяджэнне пастаянна дзеючай камісіі па папярэджанні няшчасных выпадкаў з людзьмі, не звязаных з вытворчасцю

12 красавіка

На Мінскім аддзяленні чыгункі 12.04.2018 адбылося чарговае пасяджэнне пастаянна дзеючай камісіі па папярэджанні няшчасных выпадкаў з людзьмі, не звязаных з вытворчасцю. У нарадзе прынялі ўдзел кіраўнікі дыстанцый шляху, лакаматыўных дэпо, маторвагоннага дэпо Мінск, дыстанцый грамадзянскіх збудаванняў, што займаюцца пытаньнямі невытворчага траўматызму, кіраўнікі структурных падраздзяленняў апарата кіравання, прадстаўнікі Мінскага аддзела ўнутраных спраў на транспарце, Мінскай транспартнай пракуратуры, упраўлення аховы і прафілактыкі Ўпраўлення ўнутраных спраў Мінаблвыканкама .
 
На пасяджэнні адзначана, што ў 1 квартале 2018 года на аддзяленні чыгункі зафіксавана 7 выпадкаў траўміравання грамадзян на чыгунцы, не звязаных з вытворчасцю супраць 11 у 2017 годзе. Зніжэнне склала 37%.
 
За 3 месяцы 2018 года не было зарэгістравана выпадкаў дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам рухомага складу.
 
Усе выпадкі траўміравання грамадзян адбыліся па прычыне невыканання правілаў знаходжання на чыгуначных шляхах і асабістай неасцярожнасці ў зоне падвышанай небяспекі паблізу чыгункі на перагонах і станцыях.
 
У мэтах недапушчэння няшчасных выпадкаў з людзьмі, не звязанымі з вытворчасцю, на аддзяленні дарогі выконваецца комплекс прафілактычных мерапрыемстваў па забеспячэнню бяспекі грамадзян паблізу чыгуначных шляхоў і на аб'ектах чыгуначнага транспарту. Асаблівая ўвага надаецца папярэджанні здарэнняў з удзелам непаўналетніх.
 
Так, у I квартале 2018 года праведзена каля 400 лекцый і гутарак ва ўстановах адукацыі і на прадпрыемствах, у якіх прынялі ўдзел больш за 11 тысяч грамадзян, з іх 8430 непаўналетніх дзяцей. У ходзе прафілактычных гутарак дэманстраваліся фільмы адпаведнай тэматыкі. Распаўсюджана каля 800 памятак па бяспецы знаходжання грамадзян паблізу чыгуначных шляхоў. Сумесна з работнікамі ваенізаванай аховы і аддзела ўнутраных спраў на транспарце праведзена больш за 250 рэйдаў, накіраваных на зніжэнне невытворчага траўматызму.
 
Падчас зімовых і вясновых канікул работнікі аддзялення чыгункі прынялі ўдзел у правядзенні акцыі па прафілактыцы дзіцячага траўматызму «Дзеці і бяспека».
 
УП «Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі» прымае ўсе меры для зніжэння рызыкі траўміравання грамадзян і нагадвае пра неабходнасць захавання правілаў бяспечнага знаходжання паблізу чыгункі.
Заклікаем грамадзян быць пільнымі, знаходзячыся паблізу аб'ектаў чыгуначнага транспарту, і нагадваем, што чыгунка з'яўляецца транспартным аб'ектам падвышанай небяспекі. Звяртаемся да бацькоў з просьбай патлумачыць дзецям правілы паводзін на чыгунцы, звярнуўшы асаблівую ўвагу на тое, што гэта не месца для гульняў.
 
Да спісу навін за 2018 год