Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Суботнік на сталічным аддзяленні

23 красавіка

Традыцыйна работнікі Мінскага аддзялення чыгункі 21.04.2018 прынялі актыўны ўдзел у Рэспубліканскім суботніку.
Навядзеннем парадку займаліся на станцыях, у адасобленых структурных падраздзяленнях Мінскага, Аршанскага і Маладзечанскага чыгуначных вузлоў, на замацаванай тэрыторыі. Не былі забытыя месцы баявой і воінскай славы, мемарыяльныя комплексы і абеліскі, у добраўпарадкаванні якіх прынялі ўдзел члены Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі. Усяго падчас суботніку працавала больш за 13 тысяч чалавек.
 
Работнікі апарата ўпраўлення Мінскага аддзялення чыгункі падавалі прыклад і практычна ў поўным складзе працавалі ў паласе адводу станцый Мінск-Паўночны, Мінск-Паўднёвы, Мінск-Пасажырскі, Мінск-Усходні, на прыпыначным пункце Інстытут Культуры. Займаліся навядзеннем парадку ў парках і на тэрыторыі, прылеглай да аб'ектаў жылога фонду Мінскай дыстанцыі грамадзянскіх збудаванняў у Кастрычніцкім раёне г.Мінска. Сумесна з работнікамі Упраўлення Беларускай чыгункі наводзілі парадак на Дзіцячай чыгунцы ў паласе адводу і на тэрыторыі станцыі Сасновы Бор.
 
Асобна варта адзначыць працу па азеляненні, праведзеную ў дзіцячым аздараўленчым лагеры iм.М.Гастэла, дзе ў суботу 21 красавіка з любоўю і клопатам было высаджана каля 216 дрэў і кустоў.
Усе работнікі Мінскага аддзялення чыгункі праявілі актыўнасць і паказалі сваё зацікаўленая, патрыятычнае стаўленне да навядзення парадку і чысціні.
 
Да спісу навін за 2018 год