Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Добрай дарогі

2 мая

29.04.2018  года  на станцыі Заслонава сталічнай дзіцячай магістралі адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае адкрыццю чарговага, 63-га сезона руху цягнікоў.
На лінейцы ў строгім парадку выстраіліся змены юных чыгуначнікаў. 
 
Старшыня савета юных чыгуначнікаў Павел Макаранка абвясціў аб здачы рапартаў. Начальнік кожнай змены здаў рапарт аб падрыхтоўцы да праходжання летняй  паяздной практыкі, аб чым і адрапартаваў Павел начальніку дзіцячай чыгункі Валерыю Віктаравічу Савічу.
 
Падтрымаць рабят прыйшлі іх бацькі, выпускнікі Малой Беларускай мінулых гадоў.
 
Словы пажадання прагучалі ад намесніка начальніка Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі Аляксандра Анатольевіча Харашэвіча. Аляксандр Анатольевіч выказаў упэўненасць у тым, што ў далейшым юныя чыгуначнікі будуць годна працягваць справу многіх пакаленняў работнікаў нашай магістралі і пажадаў поспехаў і ўдачы ўсяму калектыву Дзіцячай чыгункі.
 
Начальнік аддзела перавозак Мінскага аддзялення Віталь Мікалаевіч Панюшенка адзначыў, што шлях да вяршыняў майстэрства ляжыць праз веды і добрасумленную працу. Калі да гэтага імкнуцца - усё абавязкова атрымаецца.
 
Начальнік Дзіцячай чыгункі Валерый Віктаравіч Савіч павіншаваў пераможцаў шахматна-шашачнага турніру і ўручыў ім граматы. Затым Валерый Віктаравіч абвясціў новы сезон адкрытым. Прагучаў Гімн дзіцячай магістралі і вершы пра любімую вузкакалейку ў выкананні юных чыгуначнікаў, ўвысь ўзляцелі рознакаляровыя шары.
 
Усіх парадаваў сваім цікавым арыгінальным выступам тэатр танца «Сімпацік» сталічнага Культурна-спартыўнага цэнтра чыгуначнікаў, які заўсёды прымае актыўны ўдзел у правядзенні мерапрыемства.
Першы рэйс у новым сезоне адкрыла змена № 2, інструктар - Лідзія Пятроўна Дземяновіч. Дыктар абвясціў аб адпраўленні «Сталічнага экспрэса», лакаматыў даў працяглы гудок, і мы паехалі.
 
 
 
Да спісу навін за 2018 год