Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Дзень Перамогi 2018 на Дзіцячай чыгунцы iмя К. С. Заслонава

10 мая

Напярэдадні святкавання 73 гадавіны Вялікай Перамогі на Дзіцячай чыгунцы iмя К. С. Заслонава быў абвешчаны творчы конкурс малюнка «Вялікая Айчынная вайна вачамі дзяцей» сярод юных чыгуначнікаў і дзяцей работнікаў прадпрыемстваў Мінскага аддзялення чыгункі. У конкурсе прынялі ўдзел 27 хлопчыкаў і дзяўчынак. Яны прадставілі ў конкурсную камісію 36 малюнкаў.
Дзеці настолькі шчыра і разнапланава выказалі ў малюнках сваё стаўленне да вайны, што конкурснай камісіі, у склад якой уваходзіў член Беларускага саюза мастакоў Раман Заслонаў, унук Героя Савецкага Саюза Канстанціна Сяргеевіча Заслонава, вельмі цяжка было вызначыць пераможцаў. У выніку ўважлівага стараннага адбору былі вызначаны лепшыя творчыя работы. Першае прызавое месца заняла Саўчук Дар'я, 13 гадоў (Станцыя Орша) за малюнак «Мініраванне чыгункі». На другім месцы - Арлова Кацярына,13 гадоў, за малюнак «Маці» (Мінская транспартная база), трэцяе месца заняў юны чыгуначнік Малой Беларускай Белянкоў Данііл за малюнак «Наперад да Перамогі». Асобным прызам ад Рамана Заслонава за глыбокі творчы сэнс і арыгінальнае раскрыццё тэмы ў малюнку простым алоўкам «Войны, праклятыя маці» быў адзначаны Барысенка Сяргей (Аршанская дыстанцыя сігналізацыя і сувязі).
9 мая 2018 года на станцыі Заслонава Дзіцячай чыгункі адбыліся святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню Перамогі. Цягнік дзіцячай дарогі суправаджала агітбрыгада юных чыгуначнікаў, апранутых у вайсковую форму, са святочнай літаратурна-музычнай праграмай. Дарослыя і дзеці нібы перанесліся ў тыя ваенныя гады: спявалі песні, чыталі вершы пра вайну. " Пусть всегда будет солнце, пусть всегда будет небо, пусть всегда будет мама, пусть всегда буду я», - гэтыя радкі з песні гучалі, як сімвал міру і дабра на нашай планеце.
 
На пероне станцыі Заслонава творчыя калектывы Мінскага Культурна-спартыўнага цэнтра чыгуначнікаў падарылі пасажырам свае музычныя віншаванні, і ў кожным выступленні гучалі тэмы святой памяці пра вайну, пра радасць перамогі, міру і любові да Радзімы.
 
У ходзе святочнай праграмы адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў творчага конкурсу малюнкаў. Усе ўдзельнікі атрымалі памятныя дыпломы, а пераможцы – падарункі ад кіраўніцтва Мінскага аддзялення чыгункі.
 
Для Рамана Заслонава была арганізавана экскурсія па Дзіцячай чыгунцы. Разам з удзельнікамі конкурсу ён здзейсніў паездку ў «Сталічным экспрэсе», наведаў навучальны цэнтр Дзіцячай чыгункі, азнаёміўся з экспазіцыяй залы гісторыі Мінскага аддзялення дарогі, падзякаваў за захопленасць і глыбокі прафесіяналізм у справе патрыятычнага выхавання падрастаючага пакалення і беражлівыя адносіны да памяці яго дзеда, Канстанціна Сяргеевіча Заслонава, а таксама пажадаў дзіцячай магістралі ў далейшым вялікіх поспехаў і працвітання.
 
 
Да спісу навін за 2018 год