Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Фестываль збірае сяброў

22 мая

19 мая на базе Культурна-спартыўнага цэнтра УП «Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі» прайшоў фестываль народнай творчасці «Сузор'е талентаў», у якім прынялі ўдзел творчыя калектывы і індывідуальныя выканаўцы падраздзяленняў культуры і арганізацый Беларускай чыгункі.
 
Мінскае аддзяленне чыгункі прадстаўлялі: Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь цыркавая студыя «Белая Русь», Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь ансамбль беларускай песні «Церніца», тэатр танца «Сiмпацiк» і Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь ансамбль эстраднага танца «Гарэзныя агеньчыкі».
 
Па выніках правядзення фестывалю ўсе ўдзельнікі былі ўзнагароджаны дыпломамі, памятнымі сувенірамі і кветкамі.
 
Да спісу навін за 2018 год