Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Неверагодны свет працы маіх бацькоў

28 мая

Менавіта пад такімі яркімі ўражаннямі прайшоў цэлы дзень для дзяцей работнікаў апарата кіравання Мінскага аддзялення чыгункі.
 
Адмысловую экскурсію, прымеркаваную да заканчэння навучальнага года і Міжнароднаму дню абароны дзяцей, 25 мая арганізавала  прафсаюзная арганізацыя апарату кіравання сумесна з Культурна-спартыўным цэнтрам.
 
Знаёмства з працай пачалося  раніцай, калі дзеці з бацькамі прыехалі на Свярдлова, 28. У Цэнтры кіравання мясцовай працай дзецям паказалі, як арганізоўваецца грузавая праца на станцыях, а таксама выйшлі на прамую сувязь з дзяжурным па станцыі.
 
Экскурсія працягнулася ў лакаматыўным дэпо Мінск. Дзецi праявілі непадробную цікавасць да экспанатаў музея рэвалюцыйнай, працоўнай і баявой славы. Многія хлапчукі зацікавіліся прафесіяй машыніста, пра якую ім распавёў машыніст-інструктар Леанід Дзямскiй. У Мінскім вагонным участку дзяўчынак завабіла прафесія правадніка, з яе займальным светам падарожжаў у розныя краіны і знаёмствам з цікавымі і знакамітымі людзьмі. Дзецям расказалі і паказалі, як рыхтуюць пасажырскія цягнiкi ў рэйс, прайшліся па «сцежцы здароўя». Пасля смачнага абеду, прыгатаванага работнікамі ўчастка вытворчага харчавання, дзеці адправіліся на выставу робататэхнікі «Свет будучыні».
 
Дзеці даведаліся, што чыгунка - гэта не толькі бяспека руху і цяжкая праца, але і дарога да сонца, якое бачаць чыгуначнікі і раніцай з зарой і ўвечары з заходам.
 
Экскурсія пакінула ў дзяцей незабыўныя ўражанні ад працы сваіх бацькоў, і не дзіўна, калі ў гэты дзень тыя, якія старэйшыя, вызначыліся ў выбары сваёй будучай прафесіі, такой важнай і значнай у нашым грамадстве, тым самым яшчэ больш умацаваўшы моцныя чыгуначныя традыцыі і сувязь пакаленняў.
 
Да спісу навін за 2018 год