Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Праца валанцёрскага атрада ў дзеянні

17 мая

На станцыі Маладзечна з 2016 года дзейнічае валанцёрскі атрад «Малады двiжэнец». За кароткі тэрмін яго існавання было зроблена шмат добрых спраў.
 
Так 16 мая 2018 года сябры валанцёрскага атрада пад кіраўніцтвам агента па перадачы грузаў Лавар Юліі наведалі дом састарэлых, які знаходзіцца ў вёсцы Сасновы бор Маладзечанскага раёна. У якасці падарунка былі сабраныя грашовыя сродкі на куплю маскітнымі сетак на вокны для абароны ад насякомых.
 
Акрамя збору грашовых сродкаў хлопцы парадавалі пастаяльцаў дома састарэлых канцэртам. Чытала вершы ўласнага сачынення сiгналiст Сяляўка Жана, а Лавар Юлія віртуозна грала на скрыпцы. Валанцёры прывезлі з сабой прысмакі і наладзілі пасля канцэрту чаяванне з душэўнымі размовамі.
 

 

Да спісу навін за 2018 год