Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Сустрэча ў калектыве

11 мая

У рамках правядзення сустрэч з працоўнымі калектывамі Кастрычніцкага раёна г.Мінска, а таксама інфармавання грамадзян і правядзення прафілактычнай работы 11.05.2018 на Мінскім аддзяленні Беларускай чыгункі адбылася сустрэча з начальнікам Упраўлення ўнутраных спраў адміністрацыі Кастрычніцкага раёна г.Мінска, палкоўнікам міліцыі Рыдзецкiм Аляксандрам Міхайлавічам. На сустрэчы прысутнічалі работнікі апарата кіравання, кіраўнікі адасобленых структурных падраздзяленняў Мінскага чыгуначнага вузла.
 
У ходзе сустрэчы былі закрануты пытанні арганізацыі прафілактычных мерапрыемстваў, накіраваных на недапушчэнне правапарушэнняў, якія здзяйсняюцца падлеткамі на аб'ектах чыгуначнага транспарту, пытанні невытворчага траўматызму.
 
Напярэдадні летняга аздараўленчага сезона 2018 года абмяркоўваліся пытанні забеспячэння аховы правапарадку і арганізацыі прафілактычных гутарак з дзецьмі ў дзіцячым аздараўленчым лагеры iм.М.Гастэла.
 
Да спісу навін за 2018 год