Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Маладое пакаленне выбірае свой шлях ...

20 ліпеня

Напярэдадні Дня чыгуначніка юныя чыгуначнікі Дзіцячай чыгункі ім. К.С. Заслонава здзейснілі пазнавальныя экскурсіі на завод ЗАТ «Штадлер Мінск», лакаматыўнае дэпо Мінск і станцыю Мінск - Пасажырскі.
 
Па ўжо ўсталяванай традыцыі ў летнія канікулы выхаванцы малой магістралі наведалі завод ЗАТ «Штадлер Мінск». Дырэктар ЗАТ «Штадлер Мінск» Філіп Бруннер ўжо знаёмы з многімі юнымі чыгуначнікамі   і спецыяльна для іх асабіста правёў экскурсію па свайму  прадпрыемству. Юным чыгуначнікам  паказалі ўвесь працэс вытворчасці і вырабу сучаснага падвіжнога  саставу. Асаблівую цікавасць выклікаў двухпавярховы электрацягнік ЭШ2, таксама вядомы як Stadler KISS RUS (Аэра), прызначаны для эксплуатацыі на электрыфікаваных лініях пастаяннага току напружання 3 кВ чыгунак каляіны 1520 мм. Дадзеная серыя мае камерцыйную назву - «Еўразія» і выпускаецца для чыгунак Азербайджана. Юныя чыгуначнікі   азнаёміліся з поўным цыклам зборкі трохсекціонных шасцівосевых нізкапольных трамвайных вагонаў сямейства «Мяцеліца» серыі Stadler 853. Дызайн трамвая распрацаваны аддзелам дызайну Аб'яднанага інстытута машынабудавання Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі.
 
Дадзеныя трамваі пад  назвай «Чыжык» перавозяць пасажыраў па гарадскіх лініях ў г. Санкт-Пецярбургу. Першы такі трамвай на працягу некаторага часу праходзіў выпрабаванні на мінскіх маршрутах.
Па заканчэнні экскурсіі рабят пачаставалі фірмовымі кексамі з сокам і кожны юны чыгуначнік атрымаў буклет фірмы «Штадлер» з аўтографам Філіпа Брунера.
 
Цікавая экскурсія чакала юных чыгуначнікаў пры наведванні лакаматыўнага дэпо Мінск. Рабят азнаёмілі з рамонтнымі цэхамі, з прызначэннем і працай паваротнага круга, абавязкамі і працай дзяжурнага па дэпо, як праводзіцца расшыфроўка касет сістэмы КЛУБ пасля паездкі лакаматыўнай брыгады. Юныя чыгуначнікі   азнаёміліся з тэхнічнымі характарыстыкамі электравоза БКГ-1, а таксама характарыстыкамі і канструкцыяй польскага дызель-цягніка ДП-3, дзе агледзелі пасажырскі салон і кабіны кіравання. Юныя чыгуначнікі і самі змаглі паспрабаваць сябе ў ролі машыніста на адпаведных трэнажорах цеплавоза ТЭП-60 і ТЭП-70БС, электравоза ВЛ-80С. Выхаванцам Дзіцячай чыгункі аб прафесіі машыніста лакаматыва і яе асаблівасцях падрабязна распавёў машыніст-інструктар па навучанні. падрыхтоўцы кадраў Дземскі Леанід Гейнрыхавіч.
 
Азнаёміцца з работай дзяжурнага па чыгуначнай станцыі юныя чыгуначнікі змаглі пры наведванні паста ЭЦ на станцыі Мінск - Пасажырскі. Аб гэтай нялёгкай прафесіі ім распавёў дзяжурны па чыгуначнай станцыі Гапееў Васіль Васільевіч. Рабяты былі ўражаныя лікам прыбываючых і апраўляемых цягнікоў у суткі па гэтай станцыі. Нягледзячы на ўсе складанасці і цяжкасці гэтай працы цікавасць рабят да прафесіі двіжэнца захапіла  яшчэ больш. Таксама яны агледзелі навучальны клас і тэхнічны навучальны палігон, дзе з дзяжурнымі па чыгуначнай станцыі праводзяцца практычныя заняткі.
 
Дзякуючы такім экскурсіям юныя чыгуначнікі   маюць магчымасць  вызначыцца з выбарам свайго жыццёвага шляху і будучай прафесіі.
Да спісу навін за 2018 год