Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Адкрыццё мемарыяльнай дошкі

26 жніўня

24.08.2018 года юныя чыгуначнікі Дзіцячай чыгункі ім. К. С. Заслонава прынялі ўдзел у адкрыцці мемарыяльнай дошкі савецкаму беларускаму дзяржаўнаму дзеячу Шарапаву Васілю Іванавічу. Урачыстае адкрыццё мемарыяльнай дошкі на доме № 4 па завулку Бранявому, дзе доўгі час жыў Васіль Шарапаў, адбылося напярэдадні дня яго нараджэння: 25.08.2018 года былому мэру Мінска споўнілася б 102 гады. Васіль Іванавіч - ганаровы грамадзянін горада Мінска, міністр будаўніцтва і эксплуатацыі аўтамабільных дарог БССР, ветэран Вялікай Айчыннай вайны.
 
На адкрыцці мемарыяльнай дошкі прысутнічалі прадстаўнікі Мінгарвыканкама, міністэрства транспарту і камунікацый, калегі па дарожнай галіне, прадстаўнікі ветэранскіх арганізацый, а таксама родныя і блізкія гэтага легендарнага чалавека.
 
Большую частку свайго актыўнага жыцця Васіль Іванавіч прысвяціў сталіцы. Ён адраджаў разбураны вайной горад і будаваў новы Мінск, Але першая прафесія – гэта памочнік машыніста, а затым машыніст паравоза лакаматыўнага дэпо Орша. І гэтая прафесія спатрэбілася Васілю Іванавічу падчас Вялікай Айчыннай вайны, калі ён быў машыністам бронецягніка. Цікавы факт для юных чыгуначнікаў: сябрам Васіля Іванавіча па Аршанскаму чыгуначныму вучылішчу быў Анатоль Яўгенавіч Андрэеў - камісар атрада Канстанціна Сяргеевіча Заслонава ў час Вялікай Айчыннай вайны.
 
Удзельнікі мітынгу нязменна адзначалі прыстойнасць і прафесіяналізм Васіля Іванавіча. Яго галоўная мара – падняць Мінск з руін. Пры актыўным удзеле Васіля Іванавіча былі створаны такія прадпрыемствы, як "Мінскбуд", "Мінскводаканал", "Мінгаз", пабудаваныя практычна ўсе адміністрацыйныя будынкі, у тым ліку Мінгарвыканкам, а таксама шматлікія інстытуты, бальніцы, паліклінікі, дзіцячыя сады і універмагі, адноўлены аэрапорт Мінск-1.
 
Былі цікавыя задумкі ў Васіля Шарапава і ў дачыненні да дзіцячай чыгункі. Ён марыў, каб канчатковы прыпынак дзіцячай магістралі быў ў Сцяпянцы, дзе размясціўся б дзіцячы гарадок з басейнамі, заапаркам, гульнямі, спартыўнымі пляцоўкамі для хлопчыкаў і дзяўчынак ўсіх узростаў.
Памятным для юных чыгуначнікаў стаў падарунак ад сваякоў Васіля Шарапава - кніга яго мемуараў «Листая жизни страницы» з памятным запісам сына Васіля Шарапава – Уладзіміра Васільевіча. Для падлеткаў гэта не проста кніга, а гісторыя горада Мінска.
 
Да спісу навін за 2018 год