Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Добрая традыцыя ў гонар прафесійнага свята

1 жніўня

 
21 ліпеня 2018 года, для многіх прайшоў як звычайны дзень, але толькі не для калектыву станцыі Маладзечна. Менавіта ў гэты дзень праходзіў сплаў на байдарках прымеркаваны да прафесійнага свята - Дня чыгуначніка. Каманда, сфармаваная з энтузіястаў і аматараў прыгод, выдатнай суботняй раніцай адправілася ў займальнае падарожжа. І так, сплаў пачаўся. Разбіўшыся па парах, прайшоўшы інструктаж і выбраўшы байдарку, вясёлыя і напоўненыя станоўчай энергіяй удзельнікі прыступілі да першых этапаў гэтага мерапрыемства. Праплысці трэба было 12 км ўніз па плыні ракі Узлянка, пасля чаго разбіць лагер на ўжо загадзя абумоўленай стаянцы. Нават нягледзячы на тое, што для пачаткоўца гэтая адлегласць здасца велізарнай, яна была пераадолена практычна незаўважна, дзякуючы лёгкаму духу суперніцтва, каманднай працы і падтрымцы сваіх калег.
 
Прыгожыя пейзажы і спакойнае цячэнне ракі, дазвалялі забываць пра стомленасць і атрымліваць задавальненне ад сплаву. Ужо бліжэй да канца сплаву, у момант выгрузкі байдарак на бераг, неба зацягнула хмарамі і ўсе прадвящала дождж, па гэтаму трэба было разбіваць лагер як мага хутчэй. У такія моманты выяўляецца ў поўнай меры камандны дух і згуртаванасць. Дзякуючы больш дасведчаным таварышам і пад іх кіраўніцтвам лагер быў разбіты, і стомленыя, але не страціўшыя вясёлага настрою усе чакалі, калі закіпіць чайнік, хаваючыся ад дажджу пад брызентавым навесам. Дождж скончыўся гэтак жа імкліва, як і пачаўся, і лагер ажыў. Ўстаноўка намётаў, гатаванне вячэры, нарыхтоўка дроў для вогнішча і ўсё гэта суправаджалася вясёлымі размовамі і абмеркаваннямі адоленага шляху на байдарках. І вось з надыходам вечара, калі ўсё ўжо было зроблена і стомленыя прыемнай стомленасцю удзельнікі сплаву сабраліся за адным сталом, наступіў момант, у якім адчувалася згуртаванне, і панавала выключна сяброўская абстаноўка. Нягледзячы на тое, што ўсе прысутныя гэта людзі розных прафесій, але аб'яднаныя адным прадпрыемствам, у той вечар не было начальнікаў і падначаленых – быў калектыў, згуртаваны і дружны. Валейбол, анекдоты і вясёлыя гісторыі з жыцця, усё гэта на фоне паху вогнішча і шашлыкоў. Гэта каштавала таго, што б чакаць цэлы год. Дарэчы сказаць, сплаў на байдарках стаў ужо добрай традыцыяй для работнікаў станцыі Маладзечна.
 
Дзякуючы высокім арганізатарскім здольнасцям кіраўнікоў прадпрыемства, падтрымцы прафсаюза і сапраўды зъяднанаму і дружнаму калектыву станцыі Маладзечна прайшло мерапрыемства, якое прынесла выключна станоўчыя эмоцыі, дазволіла даведацца лепш пра сваіх калег і даказала што традыцыі і гісторыя Беларускай чыгункi маюць вялікае значэнне для яе супрацоўнікаў.        
            
        
  
Да спісу навін за 2018 год