Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Дзіцячы цягнік з адмысловым "фінансавым" вагонам

29 жніўня

25.08.2018 года ад станцыі Заслонава Дзіцячай чыгункі стартаваў праект Белінвестбанка па развіцці фінансавай граматнасці сярод навучэнцаў пачатковых класаў - «Фінансавы экспрэс». 
 
Мэта гэтай незвычайнай акцыі - фарміраванне навыкаў эфектыўнага кіравання асабістымі фінансамі і павышэнне агульнай фінансавай культуры беларусаў. 
 
Юныя мінчане, а таксама госці сталіцы змаглі сумясціць падарожжа па Дзіцячай чыгунцы імя К.С. Заслонава і ўрок фінансавай граматнасці. У спецыяльным вагоне юныя пасажыры даведаліся пра гісторыю ўзнікнення грошай, прынялі ўдзел у інтэрактыве, прысвечаным сучасным плацежным інструментам. Акрамя таго, на працягу паездкі ў цягніку дзіцячай магістралі дзеці змаглі паспрабаваць свае сілы ў фінансавых віктарынах. Усім удзельнікам "Фінансавага экспрэса" ўручылі кнігі "Дзеці і грошы", а пераможцы віктарын атрымалі спецыяльныя медалі і прызы.
 
Да спісу навін за 2018 год