Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Словы "малая радзіма" вымаўляюцца з асаблівай цеплынёй у душы

23 жніўня

У рамках года малой радзімы 17.08.2018 года юныя чыгуначнікі Дзіцячай чыгункі ім. К. С. Заслонава наведалі Купалаўскі мемарыяльны запаведнік Вязынка.
 
Для мемарыяльнага запаведніка гэты год - юбілейны. 70 гадоў таму тут была адкрыта першая экспазіцыя. 2018год яшчэ знамянальны тым, што ў гэтым годзе споўнілася 136 гадоў з дня нараджэння беларускага паэта і драматурга Янкі Купалы (Івана Дамінікавіча Луцэвіча).
 
Вязынка - малая радзіма народнага паэта. У сядзібе клапатліва захаваны ўсе атрыбуты маёнтка: парк, сажалка, крыніца, алеі. Надворныя пабудовы адрэстаўраваны па архіўных дакументах і ўспамінах старажылаў Усё выглядае, як у дзяцінстве Купалы. Захапленне выклікае і дзіўная
 прырода мясцовасці,васпетая ў вершаваных радках і вобразах паэта.
 
У літаратурнай частцы музея рабят пазнаёмілі з дзіцячымі гадамі Яся Луцэвіча, пачаткам яго творчага шляху, а таксама з гісторыяй Вязынкі. У экспазіцыі размешчаны аўтабіяграфічныя матэрыялы і рукапісы, кнігі і фатаграфіі. Кожная частка экспазіцыі суправаджаецца паэтычнымі радкамі Янкі Купалы і фрагментамі яго лістоў.
 
У другой палове музея юныя чыгуначнікі пазнаёміліся з бытам беларусаў канца XIX стагоддзя: адноўлены інтэр'ер сенцаў, а таксама пакоя, дзе жыла сям'я Луцэвічаў і дзе нарадзіўся будучы класік. Тут усё выклікае цікавасць - старадаўняя печ, прас, які награваўся на вуглях, люлька, дзе калыхалі маленькіх дзяцей, хадункі, посуд, прылады для нялёгкай сялянскай працы, адзенне.
Вялікае захапленне выклікала ў дзяцей нечаканае для іх спалучэнне старадаўняга прадмета - куфра і сучаснага тэхнічнага сродку - кампутара. На размешчаным у куфары  кампутары юныя чыгуначнікі напісалі свой водгук пра наведванне запаведніка.
 
Затым рабят запрасілі ў «засекі» сядзібы - адноўлены свіран канца XIX стагоддзя, на выставу работ сучасных майстроў па матывах твораў Янкі Купалы. На выставе таксама прадстаўлены прадметы даўніны і сялянскіх абрадаў.
 
Наведваючы  гістарычныя запаведнікі, падлеткі далучаюцца да народнай культуры, быту, традыцыям сваіх продкаў,  да сваіх гістарычных каранёў. Бо як бы ні склаўся лёс - яны павінны разумець, што ў іх ёсць бацькоўскі дом, ёсць малая радзіма, дзе яны заўсёды адчуюць падтрымку ад роднай зямлі.
 
Юныя чыгуначнікі - народ захоплены і дапытлівы, таму экскурсія ў Вязынку паступова перайшла ў міні-паход па маляўнічых мясцінах да станцыі Радашковічы. Бо цікава, як жыве станцыя? На ўсе пытанні дзяцей адказала дзяжурная па станцыі Радашковічы.
 
Цёплая летняе надвор'е, дзіўная прырода роднага краю, далучэнне да гісторыі сваёй краіны і чыгуначная тэматыка зрабілі экскурсію цікавай, змястоўнай і пазітыўнай.
 
Да спісу навін за 2018 год