Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Грамадзянска-патрыятычная акцыя "Мы захоўваем памяць аб вайне»

23 кастрычніка 2018

У рамках падрыхтоўкі да святкавання 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, якое наша краіна адзначыць у 2019 годзе, на Беларускай чыгунцы стартавала грамадзянска-патрыятычная акцыя "Мы захоўваем памяць аб вайне».
 
Яе ініцыятарамі выступілі Ленінская раённая арганізацыя рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Белая Русь» пры падтрымцы галіновага камітэта ГА«БРСМ» Беларускай чыгункі, а таксама Мінскага аддзялення чыгункі.
 
На гэта важнае мерапрыемства былі запрошаны і юныя чыгуначнікі Дзіцячай чыгункі ім. К. С. Заслонава. Сустрэча прайшла ў лакаматыўным дэпо Мінск.
 
Творчы калектыў «Судьбы» грамадскага аб'яднання «Беларуская асацыяцыя былых непаўналетніх узнікаў фашызму» (ГА «БАБНУФ») быў створаны 15 гадоў таму. За гэтыя гады ён аб'ехаў з канцэртамі многія рэгіёны Беларусі, гастраляваў па краінах далёкага і блізкага замежжа.
 
На гэты раз паслухаць іх успаміны сабраліся работнікі прадпрыемстваў сталічнага вузла Беларускай магістралі, юныя чыгуначнікі і ветэраны галіны. Кожны, хто  прысутнічаў у зале, перажыў моцнае эмацыйнае ўзрушэнне, некаторыя не змаглі стрымаць слёз. Удзельнікам калектыву «Судьбы» было прыемна назіраць, як разам з імі спяваюць песні ваенных гадоў юныя чыгуначнікі -прадстаўнікі маладога пакалення.
 
Па завяршэнні праграмы выхаванцы дзіцячай магістралі ўручылі ўдзельнікам калектыву кветкі, а ветэран лакаматыўнага дэпо Мінск Алег Кавалёў пад уражаннем ад сустрэчы напісаў верш і прачытаў яго калектыву. Хочацца верыць, што кожны ўдзельнік гэтай сустрэчы  пачне шанаваць тое, што сапраўды важна, - мір на зямлі ілюбоў да сваёй Радзімы.
                                    
Да спісу навін за 2018 год