Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Юныя чыгуначнікі наведалі майстэрню-музей народнага мастака Беларусі скульптара Івана Якімавіча Міско

15 лістапада 2018

У рамках Года малой радзімы, 09.11.2018  года, юныя чыгуначнікі наведалі майстэрню-музей народнага мастака Беларусі скульптара Івана Якімавіча Міско.
 
Іван Якімавіч Міско - савецкі і беларускі скульптар, член Беларускага саюза мастакоў, заслужаны дзеяч мастацтваў БССР, народны мастак Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР, лаўрэат прэміі Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва. Узнагароджаны Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР, медалём Францыска Скарыны і ордэнам імя Ю.А. Гагарына. Ганаровы акадэмік Міжнароднай акадэміі навук Еўразіі і ганаровы акадэмік Міжнароднай акадэміі інфармацыйных працэсаў і тэхналогій.
 
Майстэрня-музей Івана Якімавіча - філіял Музея гісторыі горада Мінска і знаходзіцца ў гістарычным цэнтрысталіцы. Будынак майстэрні старадаўні, XIX стагоддзя, знаходзіцца паблізу былога панскага дома на былым езуіцкім падворку. Адчыняеш дзверы - і трапляеш у асаблівы свет - касмічны. Івана Міско часта называюць "касмічным" скульптарам. Ён - аўтар цэлай галерэі скульптурных партрэтаў вядомых  прадстаўнікоў гэтай прафесіі. Акрамя скульптур, прадстаўленых у майстэрні-музеі, можна ўбачыць і ацаніць фотапартрэты і графічныя малюнкі. Усе яны прысвечаны касмічнай тэматыцы.
У Мінску вуліцу Касманаўтаў ўпрыгожыў Памятны знак «Беларусам - героям космасу», створаны Іванам Міско, вышынёй 6 м з профілямі Пятра Клімука, Уладзіміра Кавалёнка і Алега Навіцкага.
Іван Якімовіч адзін са стваральнікаў помніка Максіму Горкаму, устаноўленаму ў аднайменным парку беларускай сталіцы ў 1981 годзе.
 
Ёсць у Івана Якімавіча незвычайнае хобі - ён збірае аўтографы. У яго майстэрні дзверы і люстэрка ў аўтографах, і не толькі касманаўтаў, але і вядомых беларускіх акцёраў, спартсменаў, навукоўцаў, ваенных, скульптуры якіх таксама прадстаўлены ў калекцыі Івана Якімавіча.
Значным ў творчасці майстра стаў помнік - мемарыял у гонар маці-патрыёткі ў Жодзіне, створаны ў суаўтарстве са скульптарамі Мікалаем Рыжанковым, Андрэем Заспіцкім і архітэктарам Алегам Трафімчуком. Ідэя манумента заснавана на рэальнай трагічнай гісторыі: Анастасія Фамінічна Купрыянава выпраўляе на вайну пецярых сыноў. Ніхто з іх дадому не вярнуўся, усе загінулі. Мемарыял быў урачыста адкрыты 20 жніўня 1975 г. на радзіме А.Ф.Куприяновой ў Жодзіна.
Малая радзіма Івана Якімовіча - вёска Чамяры Слонімскага раёна. Тут хадзіў у школу, сустрэў пачатак і заканчэнне Вялікай Айчыннай вайны, тут жа, на родным хутары, пачаў тварыць: браў вугольчык і распісваў печ краявідамі і партрэтамі.
 
У гутарцы з юнымі чыгуначнікамі Іван Якімавіч сказаў: «Будзьце, дзеткі, рашучымі, мэтанакіраванымі,  не бойцеся цяжкасцей, смела ідзіце да сваёй мары, добра  вучыцеся, і тады, хто ведае, дзякуючы вашым адкрыццям і распрацаваным вамі новым тэхналогіям цягнікі будучыні будуць лётаць, як касмічныя караблі. Але галоўнае, любіце сваю Радзіму, бо гэта самае  дарагое месца на зямлі! ».
Юныя чыгуначнікі падзякавалі Івана Якімавіча за цёплы прыём, за змястоўны расказ пра жыццёвы і творчы шлях скульптара і паднеслі ў дар кнігу-альбом гісторыка, кінааператара, мастака, жыхара горада Мінска Аўдзеева Алега Ціханавіча « Первые железные дороги  России », дзе ёсць раздзел аб Беларускай чыгунцы. Можа быць гэтая унікальная кніга-альбом дасць штуршок да чыгуначнай тэмы ў творчай дзейнасці скульптара.
 
Іван Якімавіч Міско - чалавек-легенда. У свае 86 гадоў ён поўны бадзёрасці і аптымізму, новых творчых ідэй. Сапраўды яскравы прыклад для пераймання
маладому пакаленню.

 

Да спісу навін за 2018 год