Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Станцыя Бобр абнаўляецца

8 лістапада 2018

На станцыі Бобр вядзецца рамонт паста ЭЦ. Адрамантавалі фасад,  прыступілі да ўнутраных работ. Летась памянялі астраўную і берагавую платформы, добраўпарадкавалі прылеглую тэрыторыю. У наступным годзе плануецца адрамантаваць станцыйны будынак. 
 
Бобр з'яўляецца  станцыяй 4-га класа. Кожныя суткі прапускае каля 60 пар цягнікоў. Павялічыўся і пасажырапаток ў параўнанні з мінулым годам. 
 
На станцыі Бобр ажыццяўляецца і грузавая праца. Найбольш плённа паслугамі чыгуначнікаў карыстаецца Бярэзінскі лясгас. З пачатку года прадпрыемства удвая павялічыла пагрузку. 
Працуюць на станцыі Бобр людзі сумленныя, адкрытыя, добразычлівыя, з вялікім вопытам работы, якія любяць і ганарацца сваёй прафесіяй.
Да спісу навін за 2018 год