Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Таленавітыя людзі на Мінскім аддзяленні чыгункі!

5 лістапада 2018

У Мінскім абласным краязнаўчым музеі адкрылася персанальная выстава пейзажнага жывапісу работніка рэфрыжэратарнага дэпо Маладзечна, члена Саюза мастакоў Беларусі, Уладзіміра Пятровіча Тамашэвіча. 
 
Ва ўсіх яго вобразах адчуваецца любоў да роднай зямлі, роднай прыроды, роднай мовы. 
Разляцеліся працы мастака па іншым краінам. Яны ёсць у Расіі, Германіі, Швецыі і нават у далёкай Амерыцы. У творчай скарбонцы Тамашэвіча - каля 300 твораў. 
 
Прыгажосць беларускай прыроды нікога не пакідае да сябе абыякавым. Вось і Уладзімір Пятровіч для новых работ будзе шукаць натхненне ў беларускай прыродзе, якая, з яго слоў, сама па сабе і ёсць паэзія.
 
Да спісу навін за 2018 год