Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Восеньскія канікулы на Дзіцячай магістралі

5 лістапада 2018

30.10.2018 года ў мэтах прафесійнай арыентацыі для юных чыгуначнікаў была арганізавана экскурсія на станцыю Мінск - Сартавальны.
 
Экскурсія пачалася з адзінага цэнтральнага пульта кіравання стрэлкамі і сігналамі. Інжынер-тэхнолаг станцыі Майсеева Ліна Аляксандраўна распавяла аб працы станцыйнага дыспетчара, манеўровага дыспетчара, аператара сартавальнай горкі, складальніка цягнікоў, дзяжурнага па станцыйнай горцы і інш.
Назіралі дзеці працу сартавальнай горкі: як распускаюцца вагоны, накіроўваючыся на адпаведны пуць для фарміравання цягнікоў з мэтай далейшага іх адпраўлення па прызначэнні.
Толькі на станцыі Мінск - Сартавальны можна пазнаёміцца з працай пнеўмапочты, што заўсёды выклікае ў рабят вялікую цікавасць і масу пытанняў. А яшчэ ў гэты раз юныя чыгуначнікі змаглі ўбачыць, як машыніст  праходзячага  грузавога цягніка адпра ўляе  праязныя  дакументы ў спецыяльны кантэйнер для іх прыёму.
Юныя чыгуначнікі штогод наведваюць станцыю Мінск-Сартавальны і заўсёды пазнаюць нешта новае, цікавае аб рабоце станцыі, пра людзей і іх прафесіях, без якіх немагчымая была б бесперабойная праца станцыі.
 
01.11.2018  года юныя чыгуначнікі наведалі Музей Мінскага метрапалітэна. Экскурсію правяла захавальнік фондаў Музея Карасік Алена Анатольеўна. На пачатку размовы Алена Анатольеўна задала рабятам пытанні па гісторыі стварэння першага ў свеце метро і была прыемна здзіўленая ведамі юных чыгуначнікаў аб метрапалітэне. Цікава было даведацца, што Мінскі метрапалітэн быў дзевятым па ліку, які быў пабудаваны ў СССР. Яго адкрыццё адбылося ў 1984 годзе, калі Мінск стаў горадам-мільянерам па колькасці жыхароў.
Рабятам заўсёды цікава знаходзіцца ў зале, выкананым у форме стылізаванага вагона: такое пачуццё, што зараз абвесцяць наступную станцыю, і вагончык пачне рух. У зале размешчаны альбомы з фотаздымкамі, жэтоны, праязныя білеты розных гадоў, фрагменты аздаблення станцыі «Плошча Якуба Коласа», сімвалічныя ключы, якія ўручалі метрабудаўнікі пры адкрыцці новых станцый Мінскага метрапалітэна. Пры выглядзе друкаваных машынак ў рабят  заўсёды ўзнікае адно жаданне - вось бы што-небудзь надрукаваць, а аўтамат-разменник, які разменьваў манеты ў 10, 15 і 20 капеек і зусім прадмет з мінулага.
У зале размешчаны яшчэ адзін вельмі цікавы экспанат, ад якога юных чыгуначнікаў цяжка адарваць. Гэта  пульт кіравання дзяжурнага па станцыі метро «Маскоўская». Як жа хочацца пакіраваць хаця б віртуальна. З веданнем справы хлопцы разглядалі  сапраўдны графік руху пробнага цягніка ў сакавіку 1984 года і адразу адзначылі, што з «Плошчы Леніна» да «Маскоўскай» ён ехаў без прыпынкаў, а назад ужо спыняўся.  Зацікавіла юных чыгуначнікаў інфармацыя аб тым, што першы цягнік Мінскага метро быў выраблены з металу, сабранага савецкімі піянерамі. Ці гэта не годны прыклад для пераймання новаму пакаленню беларускай піянерыі.
У холе музея знаходзіцца знаёмы юным чыгуначнікам экспанат - дефектаскопная цялежка. Яны выдатна ведаюць, што гэта прылада, з дапамогай якога пуцявыя працаўнікі метрапалітэна кожную ноч правяраюць стан рэйккавага шляху.
І вось кульмінацыйны момант экскурсіі - сапраўдная кабіна машыніста. Юныя  знаўцы чыгунак па чарзе абследавалі кабіну, параўналі з кабінай машыніста на чыгунцы.
У заключэнне экскурсіі юныя чыгуначнікі паглядзелі фільм аб стварэнні Мінскага метрапалітэна.
 
02.11. 2018 года па ўжо існуючай традыцыі на Дзіцячай чыгунцы адбыўся працоўны дэсант па ўборцы тэрыторыі і чыгуначных пуцей  станцый Заслонава і Піянерская.
Дзень выдаўся пагодлівым, і праца праходзіла з добрым працоўным настроем і запалам. Асаблівасць дадзенага працоўнага дела- ўдзел усяго калектыву. Усе працавалі вельмі натхнёна і актыўна. Бо працоўны дэсант - гэта не толькі ўборка тэрыторыі, але і  добры настрой, пазітыўныя эмоцыі, а вынік сумеснай працы дзяцей і дарослых - чысціня і парадак.
 
Да спісу навін за 2018 год