Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Акцыя "Стоп – няправільны крок!"

21 снежня 2018

19 снежня 2018 года актывісты ГА "БРСМ" Мінскага аддзялення чыгункі сумесна з работнікамі чыгуначных станцый і супрацоўнікамі ваенізаванай аховы прынялі ўдзел у акцыі «Стоп-няправільны крок!", якая праводзілася з мэтай зніжэння колькасці парушэнняў правілаў пераходу грамадзянамі чыгуначных шляхоў у неўстаноўленых месцах і звязаных з гэтым выпадкаў траўматызму.
 
Акцыя праходзіла на станцыях Мінскага, Маладзечанскага, Аршанскага чыгуначных вузлоў, станцыі Барысаў. 
Перад пачаткам правядзення акцыі з усімі ўдзельнікамі быў праведзены мэтавы інструктаж па ахове працы.
Усяго ў акцыі прыняло ўдзел больш за 50 чалавек. 
 
Удзельнікамі акцыі было распаўсюджана 860 памятак "Бяспека на чыгуначным транспарце".
Да спісу навін за 2018 год