Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

" У госці да дзяцей!"

26 снежня 2018

У рамках рэспубліканскай дабрачыннай акцыі "Нашы дзеці" 20 снежня работнікі Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі наведалі дзіцячы дом №7 "Сям'я" ў г.Мінску.
 
Чыгуначнікі тут жаданыя госці і дзеці з нецярпеннем чакаюць сустрэчы, тым больш напярэдадні Калядных і Навагодніх святаў. Гэтым разам да дзяцей у госці прыехаў намеснік начальніка Мінскага аддзялення чыгункі Харашэвіч Аляксандр Анатольевіч. Ён пажадаў дзецям здароўя, адданых сяброў, выдатных ведаў і выканання самых запаветных жаданняў. Да віншаванняў далучыліся работнікі сектара ідэалогіі і сацыяльна-культурнай працы аддзялення, маторвагоннага і лакаматыўнага дэпо Мінск, Мінскага вагоннага ўчастка.
 
 Для добраўпарадкавання падшэфнай кватэры № 3 былі набыты мэбля, адзенне, настольныя развіваючыя гульні. У гэту добрую справа істотны ўклад ўнеслі прадстаўнікі ўсіх прадпрыемстваў Мінскага чыгуначнага вузла. Традыцыйна не абышлося без прысмакаў.
 
Выхаванцы дзіцячага дома парадавалі гасцей святочным канцэртам. Дзеці спявалі усімі любімыя навагоднія песні і расказвалі вершы, танцавалі. Стаяла атмасфера дзіўнай шчырасці, душэўнай цеплыні і яркіх уражанняў. Дзеці падарылі ўсім гледачам навагодні настрой. Гаспадары і госці разам з Дзедам Марозам і Снягуркай вадзілі карагоды, дарылі адзін аднаму ўсмешкі. На развітанне ўсе сфатаграфаваліся ля навагодняй елкі.
 
Да спісу навін за 2018 год