Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Навагодняя казка на дзіцячай магістралі

18 студзеня

Вось ужо адзінаццаты сезон у перыяд зімовых святаў і калядных канікул.
Дзіцячая чыгунка ім. К. С. Заслонава дорыць жыхарам і гасцям сталіцы незвычайнае падарожжа на «Навагоднім экспрэсе» ў дзівосную зімовую казку.
 
Свята пачалося на станцыі Заслонава дзіцячай магістралі, дзе пасажыраў сустракаў сімвал Новага года - пацешны парсючок  Хруша разам са сваім сябрам, паравозным чараўніком.
Яркія агні, навагодняе ўпрыгожванне станцыі і будынка вакзала зачароўвалі ўсіх прысутных сваёй прыгажосцю і стваралі святочны настрой.
 
Да прыбыцця цягніка дарослыя і дзеці маглі назіраць за дзеючым макетам чыгункі, размешчаным у зале чакання вакзала, пасядзець ва ўтульным кафэ, а таксама набыць навагодні падарунак.
І вось раздаецца гудок цеплавоза. Гэта значыць, што навагодняе падарожжа пачынаецца. Пасажыры спяшаюцца на пасадку. У кожнага вагона іх ветліва сустракалі праваднікі - юныя чыгуначнікі. Задача рабят - якасна абслужыць пасажыраў, стварыць ўтульную атмасферу ў вагоне для камфортнага знаходжання пасажыраў на працягу ўсёй паездкі.
 
Час у шляху пралятае незаўважна. У вагонах дзяцей  і дарослых забаўлялі аніматары, якія праводзілі конкурсы, загадвалі загадкі.
 
І вось яна, доўгачаканая, поўная цудаў і навагодніх сюрпрызаў, казка. «Навагодні экспрэс» прыбывае на станцыю Сасновы Бор, дзе пасажыраў на платформе ўжо чакаюць казачныя героі. Сасновы бор змяніўся: на заснежанай лясной паляне панавалі чараўніцтва і радаснае ажыўленне.
Казачнае прадстаўленне было яркім, цікавым, насычаным, і ўсе пасажыры актыўна ўдзельнічалі ў яго правядзенні. На працягу праграмы былі нечаканыя моманты. Усе прывыклі, што Дзед Мароз і Снягурка прыязджаюць на санях, запрэжаных конікам, а ў гэты раз галоўныя персанажы Новага Года прыбылі на .... квадрацыкле. Яшчэ адно незвычайнае  відовішча вырабіў вялікі Цмок, якога начаравала Баба-Яга. Але, дзякуючы дружнай і зладжанай камандзе дарослых і дзяцей, дабро перамагло зло. Разам з Дзедам Марозам і Снягуркай пасажыры  вадзілі карагод вакол  стройнай прыгажуні-ёлачкі, спявалі песні.
 
 Нечаканым прыемным сюрпрызам для пасажыраў стаў падарунак ад Дзеда Мароза. Гэта цудоўнае фаер-шоу - выкананне трукаў з агнём.
 
На чароўнай паляне ў Сасновым  Бары можна было зрабіць сэлфі з казачнымі персанажамі, наведаць міні-заапарк на імправізаваным падворку Бабы-Ягі, пакатацца на коніках і санках Дзеда Мароза, сагрэцца гарачай гарбатай, або падсілкавацца ў кафэпавільёнах, пракаціцца на каруселях, паскакаць на батуце.
 
У арганізацыі навагодніх прадстаўленняў на базе Дзіцячай чыгункі прынялі ўдзел прадпрыемствы Мінскага аддзялення чыгункі і сталічны Культурна-спартыўны цэнтр чыгуначнікаў.
Усяго ў перыяд сезона зімовых перавозак было арганізавана 41 прадстаўленне, у якіх прынялі ўдзел 7274 пасажыра!
 
 
 
 
 
 
Да спісу навін за 2019 год