Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Першынство Мінскага аддзялення чыгункі па лыжных гонках.

04 сакавіка 2019

2 сакавіка 2019 года на лыжаролернай трасе мікрараёна Вяснянка горада Мінску прайшло першынство Мінскага аддзялення чыгункі па лыжных гонках.

У спаборніцтвах прынялі ўдзел 9 каманд. Спартсмены былі падзеленыя на дзве ўзроставыя катэгорыі - мужчыны і жанчыны маладзей 35 гадоў, мужчыны і жанчыны старэйшыя за 35 гадоў. Для жанчын дыстанцыя складала 3 кіламетры, для мужчын 5.

Па выніках першынства першае месца занялі работнікі Мінскага вагоннага ўчастка, другое месца станцыі Мінск-Пасажырскі, трэцяе месца работнікі лакаматыўнага дэпо Орша.

Прызёры спаборніцтваў былі ўзнагароджаны дыпломамі і прызамі, а каманда пераможца кубкам.

Да спісу навін за 2019 год