Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Турыстычны цэнтр «Дартур» прыняў групу расійскіх дзяцей, бацькі якіх працуюць на Горкаўскай чыгунцы. Чатыры незабыўныя дні школьнікі правялі ў Беларусі

29 сакавіка 2019

Канікулы ў Беларусі

Падарожжа пад грук колаў

Турыстычны цэнтр «Дартур» прыняў групу расійскіх дзяцей, бацькі якіх працуюць на Горкаўскай чыгунцы. Чатыры незабыўныя дні школьнікі правялі ў Беларусі.

Экскурсійная праграма праходзіла ў перыяд вясновых канікул. І была досыць насычанай. За гэты час дзеці палюбаваліся панарамнымі відамі беларускай сталіцы, прыгажосцямі палацава-паркавага комплексу "Нясвіж" і Мірскага замка, наведалі музей Вялікай Айчыннай вайны і Нацыянальную бібліятэку, пабывалі ў мемарыяльных комплексах «Хатынь» і «Курган Славы»,  агледзелі славутасці Брэста.

- Я чакаў гэтай паездкі з нецярпеннем, - дзеліцца ўражаннямі ніжагародскі школьнік Дзяніс Уласаў. - Бо з Беларуссю звязана гісторыя маёй сям'і. Мой прадзед 75 гадоў таму ўдзельнічаў у яе вызваленні, ён ваяваў на 1-м Беларускім фронце пад камандаваннем Канстанціна Ракасоўскага. Таму экскурсія да Кургана Славы, дзе праводзілася найбуйнейшая наступальная аперацыя «Баграціён», выклікала ў мяне асаблівыя пачуцці. Бо пра падзею пад назвай «Мінскі кацёл» і маім гераічным прадзедзе я неаднаразова чуў ад сваёй бабулі. А яшчэ мяне захапілі экспазіцыі музея Вялікай Айчыннай вайны і музея абароны ў Брэсце. Большасць экспанатаў – сведкі Другой сусветнай. Адна справа – разглядаць іх на малюнках у падручніках, іншае – мець магчымасць дакрануцца наяве. Гэта вельмі хвалююча і прабівае да мурашак.

- У мяне такія ж пачуцці былі ад экскурсій ў Хатынь і Брэсцкую крэпасць. Без слёз знаходзіцца там не магчыма, - прызнаецца Паліна Копава. - Ну і вядома ўразіла формай і маштабам Нацыянальная бібліятэка. Досыць цікавыя былі і беларускія замкі, і музей чыгуначнага транспарту. У комплексе з захапляльнымі падрабязнасцямі аповеду экскурсавода ўсё вельмі займальна і відовішчна.

Да слоў аднагодкаў далучаецца і Арсень Пенягін. Хлопца так уразіла Беларусь, што ён гатовы прыехаць сюды жыць і працаваць. Справа ў тым, што ў гэтым годзе ён паступае ў ВНУ, дзе атрымае спецыяльнасць, звязаную з атамнай энергетыкай, і ў будучыні зможа ўвасобіць сваю мару ў рэальнасць. Да таго часу ўжо як раз будзе ўведзена ў эксплуатацыю Беларуская АЭС.

- Дзеці ў захапленні, яны даведаліся шмат новага і цікавага, - падзялілася кіраўнік групы Святлана Цясленка. - Вялікі дзякуй супрацоўнікам турыстычнага цэнтра «Дартур» за прыём і разнастайную праграму. І вядома, мы ўдзячныя за арганізацыю тура Дзмітрыю Малолкіну. Варта адзначыць, што дзеці чыгуначнікаў не толькі цікава праводзяць канікулы, набіраюцца сіл і эмоцый, знаходзяць новых сяброў, але і атрымліваюць жыццёвыя арыенціры. Спадзяюся, што наступная сустрэча з вашай краінай адбудзецца ўжо ў канцы года – мы з задавальненнем здзейснім падарожжа ў Белавежскую пушчу і наведаем беларускага Дзеда Мароза.

Захопленыя водгукі і добры настрой – вось галоўны вынік паездкі, а значыць, і ўсіх вясенніх канікул.

Адзначым, што ўжо трэці год турыстычны цэнтр «Дартур» Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі сумесна з прафсаюзамі Расійскіх чыгунак арганізуе праект «Цягніком ў Беларусь». У бягучым годзе ў рамках гэтага праекта падчас трохдзённых і пяцідзённых тураў нашу краіну наведаюць каля пяціста чыгуначнікаў з розных рэгіёнаў Расіі.

 

Да спісу навін за 2019 год