Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Месячнік працягваецца, навядзем парадак разам!

16 красавіка 2019

На мінулым тыдні прадоўжыліся работы па добраўпарадкаванні і навядзенні парадку на зямлі. Задача засталася ранейшай - навесці парадак.

Работы праводзіліся па ачыстцы паласы адводу станцый Мінск-Паўночны, Мінск-Усходні, п.п. Інстытут Культуры. Вялікі фронт работ трэба будзе выканаць на станцыі Мінск-Паўднёвы па абнаўленні афарбоўкі агароджы станцыі.

У суботу 13 красавіка працоўны дэсант апарата кіравання аддзялення чыгункі прыводзіў у парадак пасля зімы тэрыторыю Дзіцячай чыгункі - прыбіралі смецце, леташнюю лістоту, галінкі.

Работнікі лакаматыўнага і вагоннага дэпо, станцый Мінск-Пасажырскі і Мінск-Сартавальны, Культурна-спартыўнага цэнтра працягнулі работы па добраўпарадкаванні і азеляненні замацаванай тэрыторыі Кастрычніцкага раёна г. Мінска.

 Вясновая працоўная акцыя працягнецца да канца месяца.

Да спісу навін за 2019 год