Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Ўзнагароджанне дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь

12 красавіка 2019

10 красавіка 2019 г. у  Палацы  Рэспублікі  Прэм'ер-міністр Сяргей Румас уручыў дзяржаўныя ўзнагароды. Іх атрымалі лепшыя прадстаўнікі працоўных калектываў нашай краіны. За шматгадовую добрасумленную працу, развіццё чыгуначнага транспарту і культуры Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "Аб узнагароджанні» ад 25.02.2019 №90 ўзнагароджаны работнікі Мінскага аддзялення чыгункі.

Медалём "За працоўныя заслугі" ўзнагароджаны машыніст цеплавоза лакаматыўнага дэпо Маладзечна Мучынскi Уладзімір Уладзіміравіч, медалём Францыска Скарыны - хормайстар Заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь народнага ансамбля беларускай песні «Церніца» Культурна-спартыўнага цэнтра Несцяровіч Галіна Дзмітрыеўна.

 Ганарымся і віншуем нашых калег!

Да спісу навін за 2019 год