Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Акцыя «Стоп-Заяц!»

15 красавіка

 12 красавіка 2019 года УП "Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі" прыняло ўдзел у акцыі " Стоп-заяц!" па павышэнню культуры праезду пасажыраў на Беларускай чыгунцы, ініцыятарам якой быў галіновы камітэт ГА "БРСМ".

 Акцыя праводзілася на станцыях: Маладзечна, Орша, Мінск-Пасажырскі, Мінск-Усходні і п.п. Інстытут Культуры.

 Падчас правядзення акцыі ажыццяўлялася праверка наяўнасці праязных дакументаў (білетаў) у пасажыраў цягнікоў рэгіянальных ліній эканомкласа, якім  раздаваліся тэматычныя памяткі аб правілах праезду пасажыраў у цягніках. Усяго праверкай было ахоплена 12 цягнікоў.

 У акцыі ўдзельнічала больш за 100 чалавек, з іх актывісты першасных арганізацый ГА "БРСМ", работнікі кантрольна-рэвізійнага аддзела, супрацоўнікі органаў унутраных спраў і ваенізаванай аховы.

 

Да спісу навін за 2019 год