Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

«Брава Міс і Лідэру Мінскага аддзялення чыгункі»

30 красавіка

25 красавіка 2019 года ў Культурна-спартыўным цэнтры г. Мінска адбыўся конкурс "Міс і Лідэр Беларускай чыгункі" сярод моладзі Беларускай чыгункі.

Конкурс складаўся з пяці этапаў:

"Мой адрас не дом і не вуліца, мой адрас-сталёвая магістраль". На гэтым этапе  ўсе ўдзельнікі  дэфілявалі з наступным агульным выкананнем песні аб Беларускай чыгунцы «Нам дарога як сонца».   «Па месцах Беларусі". Удзельнікам неабходна было даць каментарый аб іх Малой радзіме па малюнках, прадстаўленых на экране. «У творчым садружастве». Канкурсанты выконвалі канцэртны нумар з калектывам аматарскай мастацкай творчасці Культурна-спартыўнага цэнтра. "Карнавал збірае сяброў". У гэтым этапе канкурсанты дэфілявалі ў карнавальных касцюмах з іх абаронай. 

На пятым этапе конкурсу ўдзельнікі прадстаўлялі фотасесію ў вячэрніх уборах.

Канкурсанты ад Мінскага аддзялення выступалі ў вобразах доктара Арнарыуса і лялькі спадчынніка Туці па матывах казачнай аповесці Юрыя Алешы "Тры таўстуна".

Ганаровае званне "Міс Беларускай чыгункі" атрымала Ганна Савенка-інжынер па ахове працы Мінскай дыстанцыі электразабеспячэння. 

Лідарам Беларускай чыгункі стаў Віталь Сідзін   - электрамеханік Мінскай дыстанцыі электразабеспячэння.  

Па выніках конкурсу пераможцам былі ўручаны дыпломы 1-ай ступені і прызы.

 

Да спісу навін за 2019 год