Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Лепшая шматдзетная сям'я Мядзельшчыны

18 красавіка

 16 красавіка ў горадзе Вілейка адбыўся другі тур рэспубліканскага конкурсу «Сям'я года» на лепшую шматдзетную сям'ю «Шматдзетная сям'я года Міншчыны», у якім прыняла ўдзел сям'я работніка Маладзечанскай дыстанцыі пуцi Вапручкова Анатоля Аляксандравіча. Усяго ў конкурсе ўдзельнічала 11 сем'яў з раёнаў Мінскай вобласці. Сям'я Анатоля - гэта жонка Святлана Юсуфжонаўна, дзеці: дачкі Людміла, Аляксандра, Анастасія, Варвара, Сафія, Ефрасіння і сын Аляксей. Мама Святлана Юсуфжонаўна ўзнагароджана ордэнам Маці.

 Падчас правядзення конкурсу сям'я Анатоля прадэманстравала свае таленты, дасягненні і ўменні. Мама правяла майстар-клас па вырабе лялек з лёну, са сцэны прагучала песня ў выкананні ўсёй сям'і.

 Па выніках конкурсу сям'я Вапручковых прыме ўдзел у заключным абласным конкурсе «Сям'я года Міншчыны» ў горадзе Слуцку.

 Віншуем і жадаем перамогі ў далейшых адборачных этапах конкурсу!

Да спісу навін за 2019 год