Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

На Мінскім аддзяленні чыгункі прайшоў рэспубліканскі суботнік

23 красавіка

 Ужо стала добрай традыцыяй для ўсіх ўдзел у красавіку ў рэспубліканскім суботніку. Для арганізацыі і правядзення рэспубліканскага суботніка на Мінскім аддзяленні чыгункі была створана рабочая група, у склад якой увайшлі кіраўніцтва аддзялення чыгункі, Аб'яднанай Раённай прафсаюзнай арганізацыі і кіраўнікі аддзелаў аддзялення.

 Пры правядзенні суботніка асаблівая ўвага надавалася добраўпарадкаванню і прывядзенню ў належны стан тэрыторый і памятных месцаў, прылеглых да аб'ектаў чыгуначнага транспарту.

 Асноўнымі аб'ектамі суботніка для апарата кіравання аддзялення чыгункі сталі чыгуначны вакзал станцыі Мінск-Пасажырскі і станцыя Мінск-Паўднёвы. Выкананы работы па абнаўленні афарбоўкі бартоў пасажырскіх платформаў, металічных агародж пастоў электрычнай цэнтралізацыі, станцый.

 На Дзіцячай чыгунцы пад эгідай ГА «БРСМ» добраўпарадкоўвалі тэрыторыю станцыі «Сасновы Бор».

Работнікі адасобленых структурных падраздзяленняў, станцый выконвалi ўборку прылеглых і замацаваных тэрыторый, афарбоўку платоў i агароджаў, добраўпарадкаванне газонаў і кветкавых клумбаў, пабел бардзюраў.

 Усяго ў суботніку удзельнiчала больш за 13 тысяч работнікаў Мінскага аддзялення чыгункі.

Да спісу навін за 2019 год