Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Удзел у VIII справаздачна-выбарчай канферэнцыі Кастрычніцкай раённай арганізацыі г. Мінска РГА "Белая Русь"

17 красавіка

 16 красавіка 2019 года члены першаснай арганізацыі РГА "Белая Русь" Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі прынялі ўдзел у VIII справаздачна-выбарчай канферэнцыі Кастрычніцкай раённай арганізацыі г. Мінска РГА "Белая Русь".

 У працы канферэнцыі ўдзельнічаў намеснік кіраўніка адміністрацыі Кастрычніцкага раёна г. Мінска Астаповіч Аляксандр Васільевіч, а таксама намеснік старшыні Мінскай гарадской арганізацыі РГА "Белая Русь" Шыпай Людміла Васільеўна.

 У справаздачы старшыні Кастрычніцкай раённай арганізацыі г. Мінска РГА "Белая Русь" Кур'яновіч Анжэлы Яўгенаўны было адзначана, што найважнейшай задачай раённай арганізацыі з'яўляецца актыўны ўдзел усіх членаў аб'яднання ў грамадска-палітычным жыцці раёна, кансалідуючая роля сярод насельніцтва і грамадская падтрымка органаў улады ў інтарэсах развіцця рэгіёну і дабрабыту беларускага народа.

 На канферэнцыі абраны склад Савета Кастрычніцкай раённай арганізацыі г. Мінска РГА "Белая Русь" і яе старшыня - Кур'яновіч Анжэла Яўгенаўна. У склад кандыдатаў у члены Савета Кастрычніцкай раённай арганізацыі абраны наш калега - Лавiт Сяргей Аляксандравіч - намеснік начальніка Мінскай дыстанцыі грамадзянскіх збудаванняў.

 Таксама на канферэнцыі былі ўручаны квіткі новым членам РГА «Белая Русь» і ўзнагароды.

 За высокую грамадзянскую пазіцыю, ініцыятыўнасць і стварэнне пазітыўнага іміджу РГА "Белая Русь" нашаму калегу Лавiту С.А. Кастрычніцкай раённай арганізацыяй г. Мінска РГА "Белая Русь" аб'яўлена падзяка і ўручана Падзячнае пісьмо.

Да спісу навін за 2019 год