Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Адкрыццё ДЧ 2019

11 мая

 На малой Беларускай стартаваў 64-ы сезон летніх пасажырскіх перавозак. Паспяхова асвоіўшы чарговы курс тэарэтычнай падрыхтоўкі, выхаванцы Дзіцячай чыгункі імя К. С. Заслонава прыступілі да практыкі.

 На ўрачыстай лінейцы на станцыі «Заслонава» сабраліся юныя чыгуначнікі, іх бацькі, педагогі. Хваляваліся і дзеці, і дарослыя. Наперадзе ў выхаванцаў малой Беларускай адказны этап. Хтосьці з іх адправіцца ў свой першы рэйс, а хтосьці ўжо гэтым летам будзе паступаць у галіновыя навучальныя ўстановы.

 Падтрымаць рабят прыйшлі і госці-чыгуначнікі. У іх ліку і намеснік начальніка Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі Аляксандр Харашэвіч. Ён пажадаў выхаванцам малой Беларускай стараннасці , поспехаў у вучобе, а таксама, каб кожны змог рэалізаваць сябе.


- Дзіцячая чыгунка - гэта унікальны навучальны цэнтр, які дазваляе дзецям спазнаць асновы чыгуначных спецыяльнасцяў. Акрамя таго, тут дзеці вучацца працаваць у зладжаным калектыве, бо праца на чыгунцы немагчыма без узаемадзеяння з іншымі калегамі, - падкрэсліла старэйшы памочнік Мінскага транспартнага пракурора Яна Радкевіч.

 З адкрыццём летняга сезону павіншаваў начальнік аддзела перавозак сталічнага аддзялення Віталь Панюшэнка. Ён адзначыў, што час ляціць хутка і зусім не за гарамі важны жыццёвы этап, калі сённяшнія выхаванцы скончаць чыгуначныя навучальныя ўстановы і прыйдуць працаваць на магістраль. А галоўны інжынер Мінскага аддзялення Аляксей Шылаў падкрэсліў, што рабят з Дзіцячай чыгункі ўжо зараз па праву можна назваць калегамі. Са словамі пажадання выступіў і начальнік Дзіцячай чыгункі Валерый Савіч. Ён пажадаў выхаванцам не спыняцца на дасягнутым, а атрыманыя тэарэтычныя веды рэалізаваць і замацаваць на практыцы. Выдатнікаў ў тэарэтычнай падрыхтоўцы і ў сувязі з 10-ці гадовым юбілеем адкрыцця навучальнага цэнтра Дзіцячай чыгункі Валерый Віктаравіч адзначыў ганаровымі граматамі За гады існавання навучальнага цэнтра на дзіцячай магістралі звыш ста рабят з ліку выпускнікоў сталі студэнтамі профільных чыгуначных навучальных устаноў не толькі Рэспублікі Беларусь, але і за яе межамі. У гэтым годзе навучанне на малой Беларускай праходзіць больш за 450 школьнікаў.

 Фота на памяць і права адправіцца ў першы рэйс атрымліваюць юныя чыгуначнікі першага года навучання і іх бацькі.

 У добры шлях!

Да спісу навін за 2019 год