Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Удзел у акцыі "Беларусь супраць тытуню"

31 мая

        31 мая 2019 года ў Сусветны дзень без тытуню на сталічным вакзале станцыі Мінск-Пасажырскі сумесна з Дарожнай арганізацыяй Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа, установай аховы здароўя «38-я гарадская паліклініка», галіновым камітэтам ГА «БРСМ» была праведзена інфармацыйна-асветная акцыя «Беларусь супраць тытуню».

    Мэта правядзення акцыі - павышэнне дасведчанасці насельніцтва ў дачыненні ўплыву спажывання тытунёвых вырабаў на здароўе, фарміраванне ў насельніцтва негатыўнага стаўлення да спажывання тытуню, матывацыя вядзення здаровага ладу жыцця.

      У ходзе акцыі пасажыраў азнаёмілі з новымі правіламі курэння на тэрыторыі чыгуначных аб'ектаў і ў цягніках, правялі прафілактычныя гутаркі пра шкоду курэння, уручылі тэматычныя памяткі і ўлёткі. Пасажыраў, якія прынялі рашэнне ў перыяд правядзення акцыі адмовіцца ад курэння, заахвоцілі салодкімі прызамі.

Да спісу навін за 2019 год