Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Здымкі спецыяльнага праекта да Дня перамогі «Беларусь памятае»

11 мая

 У навучальным цэнтры Дзіцячай чыгункі ім. К. С. Заслонава на базе гуртка па чыгуначнаму мадэлiзму галоўнай дырэкцыяй «Агенцтва тэлевізійных навін» праводзіліся здымкі спецыяльнага праекта да Дня перамогі «Беларусь памятае». Гэта серыя інфармацыйна – пазнавальных відэаролікаў, у якіх нашчадкі ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны распавядаюць аб бессмяротным подзвігу сваіх продкаў. Праект прымеркаваны да святкавання 75-й гадавіны вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. На жаль, з кожным годам жывых сведкаў жудасных падзей становіцца ўсё менш, але іх родныя берагуць гэтую памяць у выглядзе фатаграфій, узнагарод і лістоў з фронту. Праект «Беларусь памятае» свайго роду даніна памяці для ўсіх ветэранаў.

 Дадзены сюжэт будзе распавядаць пра героя тых гадоў Леаніда Игнацьевіча Бяду — двойчы Героя Савецкага Саюза, генерал-лейтэнанта авіяцыі. На рахунку гэтага легендарнага аса — больш за 200 баявых вылетаў на «лятаючым  танку» Вялікай Айчыннай — штурмавіку Іл-2, на якім ён вадзіў у бой сваё звяно, эскадрыллю, бязлітасна граміў фашысцкія танкі, штурмавыя гарматы, артылерыйскія батарэі, аэрадромы, эшалоны, аўтакалоны . Адважны лётчык ваяваў на Паўднёвым, 4-м Украінскім, 3-м Беларускім франтах. Прайшоў баявы шлях ад лётчыка да памочніка камандзіра палка. Леанід Бяда ўдзельнічаў у вызваленні Крыма, Украіны, Беларусі, Літвы, прымаў удзел у наступальных аперацыях у Польшчы і Усходняй Прусіі.

 Цікавым фактам з'яўляецца тое, што Леанід Бяда — яшчэ і ганаровы чыгуначнік. Гэта званне яму і яшчэ некалькім лётчыкам было прысвоена за абарону ад разбурэння адступаючымі нямецкімі войскамі Аршанскага чыгуначнага вузла падчас правядзення аперацыі «Баграціён».

 У горадзе Мінску ёсць вуліца,  названая у гонар Леаніда Бяды.

 У навучальным цэнтры Дзіцячай чыгункі ім. К. С. Заслонава, дзе ў мініяцюры на макеце чыгункі, створаным у гуртку па мадэлiзму, з выкарыстаннем мадэляў самалётаў і чыгуначнай тэхнікі пры дапамозе макраздымкі быў адноўлены фрагмент аднаго з эпізодаў бою 1942 года: атака штурмавіка Іл-2 на варожы эшалон, паветраны бой. Здымка гэтага эпізоду доўжылася цэлы дзень. Акрамя супрацоўнікаў Белтэлерадыёкампаніі актыўны ўдзел прымаў інструктар па мадэлiзму  Юрый Панін і юныя мадэлісты.

 Працэс здымкі гэтага эпізода з вялікай цікавасцю назіралі многія  юныя чыгуначнікі і даведаліся яшчэ аб адным з подзвігаў іх прадзедаў па вызваленні нашай Радзімы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Да спісу навін за 2019 год