Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Падрыхтоўка аб'ектаў станцыі Мінск-Пасажырскі да абслугоўвання гасцей і ўдзельнікаў ІІ Еўрапейскіх гульняў

6 чэрвеня

У мэтах павышэння якасці абслугоўвання пасажыраў, гасцей і ўдзельнікаў II Еўрапейскіх гульняў праведзены комплекс мерапрыемстваў па развіцці інфраструктуры станцыі Мінск-Пасажырскі.

5 чэрвеня ў рамках арганізаванага прэс-тура начальнік станцыі Мінск-Пасажырскі Віктар Нізохін азнаёміў карэспандэнтаў СМІ з абноўленай інфраструктурай.

На Прывакзальнай плошчы, 1-й платформе, ля будынка гасцініцы «Экспрэс» выкладзеная тактыльная плітка і накіроўвалыя лініі, створана безбар'ернае асяроддзе для асоб з абмежаванымі магчымасцямі. У будынку вакзала замененыя эскалатары, касавыя залы абсталяваны сістэмамі кандыцыяніравання, выкананы рамонт санвузлоў, абноўленыя пакоі адпачынку пасажыраў з дзецьмі.

У частцы інфармацыйнага забеспячэння агучванне інфармацыі аб прыбыцці і адпраўленні цягнікоў выконваецца на рускай, беларускай і англійскай мовах. На перыяд правядзення Гульняў арганізуецца работа Каардынацыйнага цэнтра, які будзе аператыўна ўзаемадзейнічаць з падраздзяленнямі сталічнага вакзалу і Кантакт-цэнтрам Беларускай чыгункі. Для зручнасці пасажыраў на вакзале дзейнічаюць тэрміналы самаабслугоўвання і информацыйна-даведачныя тэрміналы з паслугай відэазванка спецыялісту Кантакт-цэнтра. Працуе спецыялізаваная каса па продажы квіткоў замежным гасцям, аформленая з выкарыстаннем сімволікі II Еўрапейскіх гульняў.

Мадэрнізаваны элементы прасторавай навігацыі - інфармацыйныя паказальнікі, піктаграмы. У холе вакзала на першым паверсе размесціцца інфармацыйны цэнтр Дырэкцыі II Еўрапейскіх гульняў. Валанцёры будуць аказваць інфармацыйную падтрымку гасцям сталіцы.

Персанал, звязаны з абслугоўваннем пасажыраў: білетныя касіры, дыктары, супрацоўнікі кантакт-цэнтра, дзяжурныя па залах, вакзала прайшлі навучанне на курсах ангельскай мовы.

У рамках работ па падрыхтоўцы да правядзення II Еўрапейскіх гульняў 2019 года на Прывакзальнай плошчы усталяваныя элементы брэндзіравання: талісман Гульняў «Лісяня Лёсік» і светлавыя шары, а таксама ў будынку вакзала размяшчаюцца брэндаваныя элементы Гульняў.

Відэаролікі з тэматыкай II Еўрапейскіх гульняў 2019 года трансліруюцца ў касавых залах левага і правага крыла чыгуначнага вакзала (на TV экранах), інфармацыйным табло і інфармацыйных тэрміналах ў зале чакання Канкорс.

Адной з важных складнікаў тэхналогіі абслугоўвання ўдзельнікаў і гасцей Гульняў з'яўляецца забеспячэнне на чыгуначным вакзале правапарадку і грамадскай бяспекі. Адпаведная работа ў гэтым напрамку праведзена.

Сталічны чыгуначны вакзал да прыёму гасцей і ўдзельнікаў II Еўрапейскіх гульняў 2019 года гатовы.

 

 

        

Да спісу навін за 2019 год