Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Сталічны вакзал сустракае гасцей

25 чэрвеня

У гэтыя дні чыгуначны вакзал станцыі Мінск-Пасажырскі прымае гасцей і ўдзельнікаў II Еўрапейскіх гульняў 2019 года. Дружалюбная атмасфера пануе на вакзале. Незнаёмыя сустрэчныя дораць адзін аднаму цёплыя, ветлівыя ўсмешкі. Ветлівыя супрацоўнікі, якія дзяжураць тут, гатовыя прыйсці на дапамогу.

У холе першага паверха вакзала размясціўся інфармацыйны цэнтр Дырэкцыі II Еўрапейскіх гульняў. Валанцёры цэнтра аказваюць інфармацыйную падтрымку гасцям сталіцы, тлумачаць, як прайсці да месцаў пражывання і спартыўных арэн. А зарыентавацца ў аб'ектах абслугоўвання пасажыраў на вакзале, куплі білетаў, праходу да цягнікоў дапамагаюць члены інфармацыйных груп, створаныя з ліку работнікаў аддзялення чыгункі. Кожны член інфармацыйнай групы працуе на сваім участку. Размяшчаюцца яны ў зале чакання, падземных пераходах, на платформах, на прывакзальнай плошчы і не толькі на вакзале станцыі Мінск-Пасажырскі, але і ў месцах правядзення спаборніцтваў - на прыпыначным пункце Масюкоўшчына і станцыі Беларусь. Ветлівыя маладыя супрацоўнікі, якія дзяжураць, апранутыя ў адметную форму - бела-блакітныя майкі і кепкі і гатовыя дарыць свята і добры настрой.

Да спісу навін за 2019 год