Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Святочны канцэрт Прэзідэнцкага аркестра на сталічным вакзале

20 чэрвеня

27 чэрвеня на працягу гадзіны з 13:00 да 14:00 у зале чакання на трэцім паверсе вакзала станцыі Мінск-Пасажырскі для пасажыраў, гасцей і жыхароў сталіцы ў выкананні таленавітых музыкаў Прэзідэнцкага аркестра Рэспублікі Беларусь прагучаць творы вядомых кампазітараў, мелодыі песень ваенных гадоў, якія знаходзяць водгук у душы кожнага з нас.

Гэты сумесны музычны праект Беларускай чыгункі і Прэзідэнцкага аркестра пад кіраўніцтвам заслужанага артыста Беларусі Віктара Бабарыкіна прымеркаваны да Дня Незалежнасці і 75-й гадавіне вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Сярод гледачоў на канцэрце будуць прысутнічаць ветэраны і работнікі беларускай магістралі, актывісты ГА «БРСМ».

Выступленне Прэзідэнцкага аркестра на вакзале напярэдадні знамянальных дат становіцца ўжо добрай традыцыяй. Так, у 2017 годзе ў гонар 155-годдзя Беларускай чыгункі выступленне знакамітага калектыву ўжо праходзіла на вакзале.

Таксама традыцыйнай стала арганізацыя музычных вечароў у «Клубе СВ» на сталічным вакзале, дзе кожны тыдзень па чацвяргах і пятніцах з 18 да 22 гадзін гучыць жывая музыка на піяніна. Жыхары і госці сталіцы маюць выдатную магчымасць пачуць творы класічнай музыкі, эстрадных і народных песень, джазавых і этнічных кампазіцый.

Да спісу навін за 2019 год