Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

УП "Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі" прызнана лаўрэатам І Рэспубліканскага конкурсу ў сферы гасціннасці "Лідэр года. HoReCa. 2019"

27 чэрвеня

УП «Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі» прызнана лаўрэатам I Рэспубліканскага конкурсу ў сферы гасціннасці «Лідэр года. HoReCa. 2019» у намінацыі «Комплекс паслуг у сферы гасціннасці». Конкурс прымеркаваны да II Еўрапейскіх гульняў і праводзіўся сярод кампаній г. Мінска і Мінскай вобласці.
 
Мэты і задачы конкурсу - садзейнічанне развіццю сферы гасціннасці і гастранамічнай культуры ў Рэспубліцы Беларусь, выяўленне лідэраў у сферы HoReCa дапамогай прафесійнай экспертнай ацэнкі, садзейнічанне развіццю канкурэнцыі на рынку паслуг, павышэнне інфармаванасці насельніцтва аб паслугах HoReCa.
HoReCa - сегмент сферы паслуг індустрыі гасціннасці (грамадскага харчавання і гасцінічнай гаспадаркі) і канал збыту тавараў з непасрэдным спажываннем прадукцыі ў месцы продажу.
 
Начальнік станцыі Мінск - Пасажырскі Нізохін Віктар Мікалаевіч удастоены звання лаўрэата конкурсу «Лідэр года. HoReCa. 2019» 
у намінацыі «Персона» за выдатныя камунікатыўныя навыкі, матывацыю і арганізатарскія здольнасці.
 
Да спісу навін за 2019 год