Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Злёт дзіцячых чыгунак у Кіеве

7 чэрвеня

Юныя выхаванцы Дзіцячай чыгункі ім. К.С. Заслонава сталі ганаровымі гасцямі Х Усеўкраінскага злёту юных чыгуначнікаў «Маё прызванне - чыгуначнік». На форум, які адбыўся на базе Дзіцячай чыгункі ў Кіеве, таксама прыехалі дэлегацыі Львова, Роўна, Луцка, Ужгарада, Дняпра, Харкава і Запарожжа.

У першы дзень удзельікі злёту   пазнаёміліся адзін з адным, вывучылі асаблівасці Кіеўскай дзіцячай чыгункі, расказалі аб сваіх дзіцячых магістралях. Затым усе каманды праявілі сябе ў конкурсах на веданне спецыфікі асноўных чыгуначных прафесій: машыніста цеплавоза і аглядчыка вагонаў, дзяжурнага і аператара пры дзяжурным па станцыі, правадніка пасажырскага вагона і начальніка цягніка, манцёра  пуці і дыктара. Юныя чыгуначнікі з малой Беларускай былі размеркаваны па розным камандам, і па ацэнцы арганізатараў конкурсу нашы дзеці паказалі добрыя веды.

 На наступны дзень адбылося ўрачыстае адкрыццё абноўленай Кіеўскай дзіцячай чыгункі На ўрачыстым мерапрыемстве юныя мінскія чыгуначнікі перадалі ў музей Кіеўскай дзіцячай чыгункі унікальную кнігу «150 гадоў чыгунцы Беларусі» і Лісяня Лесіка - талісмана II Еўрапейскіх гульняў, якія пройдуць у Мінску 21-30 чэрвеня. У заключэнні цырымоніі адкрыцця быў арганізаваны тэлемост, які звязаў удзельнікаў злёту на Кіеўскай дзіцячай чыгунцы з усімі дзіцячымі магістралямі Украіны.

Удзельнікі тэлемосту ў тым ліку падзяліліся ўражаннямі аб зменах, якія адбыліся на Кіеўскай дзіцячай чыгунцы. Тут, у прыватнасці, адкрылі новы будынак вакзала, які па сваёй архітэктуры нагадвае галоўны будынак Кіева-Пасажырскага. Вялікую цікавасць удзельнікаў злёту  выклікалі рэканструкцыя і мадэрнізацыя  паравоза  ГР-336 і цеплавозаў ТУ7-3192 і ТУ7-3197. Капітальны рамонт закрануў і пасажырскія вагоны ПВ51 і PAFAWAG. У іх усталявалі шклопакеты, маніторы для дэманстрацыі відэафільмаў, сістэму вентыляцыі. Абодва цягнікі забяспечаны бесправадной лакальнай сеткай Wi-Fi.

Таксама юным чыгуначнікам прадставілася магчымасць пабываць у ролі сцюарда ў фірменным цягніку №742 (IC +) паведамленнем Кіеў - Харкаў, дзе ў Дзень абароны дзяцей яны ўручалі маленькім пасажырам памятныя падарункі, а таксама праехалі на дызель цягніку вытворчасці кампаніі «PESA» з украінскай сталіцы да аэрапорта Барыспаль.

Па выніках усіх конкурсаў кожны ўдзельнік атрымаў памятныя падарункі і вялікі агульны фатаздымак на памяць. Акрамя гэтага для ўдзельнікаў злёту арганізавалі падарожжа  на цеплаходзе па Дняпры і экскурсію па гістарычных мясцінах Кіева.

 "Такія сустрэчы дазваляюць наладзіць сяброўскія адносіны паміж дзецьмі, абмяняцца вопытам і ўмацаваць добрасуседскія адносіны" - адзначыў важнасць паездкі ў Кіеў начальнік Дзіцячай чыгункі імя К.С. Заслонава.

У склад беларускай дэлегацыі таксама ўвайшлі старшыня юнсавета Паліна Міхалькевіч, юныя чыгуначнікі Улад Шэры, Анастасія Нагібіна, Антон Грыц і Павел Бандарэнка.

Да спісу навін за 2019 год