Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Дзень Незалежнасці на дзіцячай чыгунцы

09 ліпеня 2019

3 ліпеня 2019 года Беларусь адзначыла сваё галоўнае свята - Дзень Незалежнасці.

 
Разам з усёй краінай святкавала гэтую знамянальную дату і наша дзіцячая магістраль.
 
У гэты дзень станцыя Заслонова была святочна ўпрыгожаная, гучалі песні пра  любімую Беларусь, калыхаліся нацыянальныя сцягі, у зале чакання была размешчана выстава малюнкаў пераможцаў конкурсу сярод дзяцей чыгуначнікаў, прысвечаная гераічнаму мінуламу  работнікаў Беларускай магістралі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
 
 Гудок  лакаматыва паведамляў пра адпраўленне цягніка, і пасажыры здзяйснялі захапляльнае падарожжа па чыгунцы.
 
Ўсіх, хто прыбыў на станцыю Сасновы бор,  сустракалі артысты і творчыя калектывы Мінскага Культурна-спартыўнага цэнтра чыгуначнікаў і Аршанскага Дома культуры чыгуначнікаў. Перад гледачамі выступілі заслужаныя аматарскія калектывы Рэспублікі Беларусь - ансамбль эстраднага танца «Гарэзныя агеньчыкі» і цыркавая студыя «Белая Русь», ансамбль беларускай песні "Цернiчка» і многія іншыя. У кожным выступленні гучалі тэмы святой памяці пра вайну, радасці перамогі, міру і любові да Радзімы.
 
Нягледзячы на ​​сюрпрызы надвор'я, на лясной паляне панавала святочная, цёплая атмасфера.
 
Для наведвальнікаў было арганізавана шмат цікавых імправізаваных, гульнявых пляцовак. Аніматары запрашалі дзяцей і дарослых прыняць удзел у святочнай праграме. Гэта «баявы перавязачны пункт», дзе ў якасці «мікстуры» прапаноўвалі ліманад, а таксама размалёўвалі  аквагрымам. Удзельнікі ваенна-гістарычнага клуба «Салдаты Перамогі», які дзейнічае на базе гісторыка-культурнага комплексу «Лінія Сталіна», падрыхтавалі выставу зброі часоў Вялікай Айчыннай вайны, а таксама арганізавалі фотазону для жадаючых сфатаграфавацца са зброяй у сапраўдным форменным абмундзіраванні. Самым маленькім пасажырам запомніцца катанне на каруселях і конях.
 
 Музычны сюрпрыз чакаў пасажыраў і ў цягніку.  На працягу паездкі для іх выступала агітбрыгада з ліку юных чыгуначнікаў. Рабяты  падрыхтавалі літаратурна-музычную праграму. Апранутыя ў ваенную форму, яны, здавалася, адразу пасталелі, як быццам  перанесліся ў той цяжкі для краіны час і,  разам з пасажырамі, пад акампанемент баяна, спявалі знаёмыя з дзяцінства песні ваенных гадоў і такія блізкія сэрцу беларускія песні.
 
У такі памятны дзень кожны адчувае пачуццё гонару за тых, хто абараніў сваю краіну і той свой родны куток, які называецца малой Радзімай.

Да спісу навін за 2019 год