Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Яркі пачатак лета на дзіцячай магістралі

9 ліпеня

Малюнкі на асфальце — таксама мастацтва.
 
У дзень адкрыцця II Еўрапейскіх гульняў на Дзіцячай чыгунцы ім. К. С. Заслонава прайшоў конкурс малюнкаў на асфальце сярод юных чыгуначнікаў.
На святочна ўпрыгожанай станцыі Сасновы бор юныя таленты дзіцячай магістралі малявалі каляровымі крэйдамі. Платформа зазіхацела цудоўнымі і дзіўнымі кампазіцыямі, кожная з якіх сімвалізавала II Еўрапейскія гульні. Гэта і талісман гульняў Лісяня Лесік, і лагатып гульняў папараць-кветка, а таксама спартыўныя піктаграмы. Але галоўным шэдэўрам конкурсу стала кампазіцыя «Лісяня Лесік ў цягніку», якой высокую адзнаку далі нават пасажыры, якія прыбылі ў Сасновы бор на цягніку дзіцячай дарогі.
Усе атрымалі масу станоўчых эмоцый і зарад бадзёрасці на цэлы дзень.
 
Беларусь памятае.
 
Напярэдадні святкавання 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў юныя чыгуначнікі Дзіцячай чыгункі ім. К. С. Заслонава наведалі Дзяржаўны музей ваеннай гісторыі. Дзеці пазнаёміліся з багатай экспазіцыяй музея, якая адлюстроўвае гісторыю узброеных сіл нашай краіны, пачынаючы з VI стагоддзя да нашых дзён. Асаблівая ўвага была ўдзелена экспазіцыям, прысвечаным Вялікай Айчыннай вайне. Выхаванцы малой Беларускай з цікавасцю разглядалі прылады, мадэлі ваеннай тэхнікі, ўзнагароды.
Юныя чыгуначнікі прынялі ўдзел ва ўрачыстым адкрыцці стэнда з інфармацыяй пра генерал-маёра Маркіана Пагрэбняка, пра якога прысутным расказала яго дачка. Затаіўшы дыханне, юныя чыгуначнікі слухалі аповяд пра легендарнага чалавека, савецкага военачальніка, героя вайны. Маркіан Пятровіч — кавалер васьмі ордэнаў Леніна, пяці ордэнаў Чырвонага Сцяга, ордэна Суворава 3-й ступені і ордэна Кутузава 2-й ступені, а таксама шматлікіх медалёў, уключаючы, «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.» і «За ўзяцце Кёнігсберга».
Юныя чыгуначнікі падзякавалі дырэктара музея Азаронка Сяргея Іванавіча за цікавую, займальную экскурсію і за унікальную магчымасць далучыцца да гераічнага мінулага нашага народа.
Быць нашчадкамі Вялікай Перамогі для маладога покалення- гэта высокі гонар.
 

Экскурсія на Мінскі вагонарамонтны завод.

У мэтах прафесійнай арыентацыі выхаванцы Дзіцячай чыгункі наведалі Мінскі вагонарамонтны завод ім. А. Ф. Мяснікова. Юных чыгуначнікаў азнаёмілі з асноўнымі напрамкамі дзейнасці аднаго з найстарэйшых прадпрыемстваў на Беларускай чыгунцы. З вялікай цікавасцю дзеці слухалі аповяд пра гісторыю стварэння завода і пра тое, як вырабляўся рамонт рухомага саставу ў той час. У ходзе экскурсіі юных чыгуначнікаў правялі па цэхах завода. Хлопчыкі і дзяўчынкі ўбачылі, як праводзіцца рамонт вагонаў і якімі яны становяцца пасля капітальна-аднаўленчага рамонту: мадэрнізаванымі, надзейнымі і камфартабельнымі. Падчас кожнага наведвання юныя чыгуначнікі заўсёды пазнаюць цікавую інфармацыю аб інавацыях і новых тэхналогіях у чыгуначнай галіне. На гэты раз дзецям паказалі новый сучасны салон плацкартнага вагона, мадэрнізаванага на заводе па заказу чыгункі Рэспублікі Казахстан. Нароўні з сучаснасцю захоплівае дух пры выглядзе чыгуначных рарытэтаў. З вялікай цікавасцю разглядалі юныя чыгуначнікі рэтра-вагон, які выпускаўся ў Германскай Дэмакратычнай Рэспубліцы заводам Аммендорф і савецкі паштовы вагон, якія размешчаны на тэрыторыі завода.

У ногу са спортам вышэйшага класа.
 
Сярод трывала ўсталяваных традыцый на Дзіцячай чыгунцы ёсць спартыўная - гэта футбол. У дні правядзення II Еўрапейскіх гульняў на малой магістралі адбыўся футбольны турнір сярод змен юных чыгуначнікаў. З 26 па 28 чэрвеня, захопленыя самым папулярным у нашай краіне відам спорту,  хлопчыкі змагаліся за прызавы кубак футбольнага турніру. Усе каманды гулялі дастойна, дэманструючы свае спартыўныя навыкі і ўменні. На футбольным полі панаваў здаровы спартыўны азарт, заўзятары актыўна падтрымлівалі свае каманды. Па выніках турніру пераможцам стала каманда змены № 4 (інструктар Марутка Святлана Уладзіміраўна).

 

Да спісу навін за 2019 год